Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква са званіцай
Свята-Троіцкая царква са званіцай
53°11′37″ пн. ш. 26°48′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Салтанаўшчына
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1826
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у а. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна. Размешчана на ўскраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў канцы XVIII ст. з цэглы. Помнік архітэктуры з выкарыстаннем форм позняга класіцызму

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе. Сцены (акрамя алтарнай) прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 певялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завершаны квадратнай у сячэнні вежачкай на барабане.

Інтэр'ер

Унутраная прастора падзелена тонкімі драўлянымі калонамі на 3 нефы з бэлечным перакрыццем. Над уваходам — хоры па драўляных калонках. Алтар мураваны.

Званіца

Побач з храмам знаходзіцца двух'ярусная званіца. Першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прамавугольнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі