Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Салтанаўшчына. Свята-Троіцкая царква (02).jpg
Свята-Троіцкая царква са званіцай
53°11′37,40″ пн. ш. 26°48′44,94″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Салтанаўшчына
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая
Благачынне Нясвіжскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1826 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000498шыфр 613Г000498
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Троіцкая царква на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны на ўскраіне вёскі, на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1826 годзе, паводле іншых звестак — у канцы XVIII ст. з цэглы як касцёл. Адкрыта ў 1990-я гады як праваслаўная царква.

Настаяцель храма — протаіерэй Алег Абрамовіч, які за арганiзацыю праваслаўнага брацтва ў Салтанаўшчыне стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2020 годзе[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны выгляд франтона.

Помнік архітэктуры з выкарыстаннем форм позняга класіцызму. Уяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе. Сцены (акрамя алтарнай) прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 певялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завершаны квадратнай у сячэнні вежачкай на барабане.

Унутраная прастора падзелена тонкімі драўлянымі калонамі на 3 нефы з бэлечным перакрыццем. Над уваходам — хоры па драўляных калонках. Алтар мураваны.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Побач з храмам знаходзіцца двух’ярусная званіца. Першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прамавугольнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]