Дом Каплана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:13, 31 снежня 2019, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = |Беларуская назва = Дом Каплана |Арыгінальная назва =...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Славутасць
Дом Каплана

53°54′06″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Каплана — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 15. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Цяперу будынку размяшчаецца пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гісторыя

На гэтым пляцы мураваны будынак быў узведзены ў першай палове XIX стагоддзя, які сваім галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Койданаўскую. Першапачаткова гэта быў складаны ў плане трохпавярховы будынак у стылі класіцызму. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. Першы паверх быў аформлены рустам, другі і трэці паверхі ўпрыгожвалі пілястры. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы мелі ляпныя ліштвы. Пад вокнамі другога паверха знаходзіліся нішы з філёнгамі, а над вокнамі — прамавугольныя сандрыкі. Сіметрычнасць кампазіцыі падкрэслівалася фігурным атыкам[1].

У 1877 годзе ўладальнік будынка стацкі саветнік Фебус Каплан падрыхтаваў праект яго рэканструкцыі, паводле якога з паўднёвага захаду планавалася дабудаваць дадатковы трохпавярховы аб’ём, дзе была змешчана вялікая парадная мармуровая лесвіца[1].

Будынак пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года, пасля якога быў хутка адноўлены. Пры гэтым ён амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне, якое атрымаў у канцы 1870-х гадоў. Адначасова на трэцім паверсе паміж дзвюма пілястрамі быў зроблены балкон, упрыгожаны дэкаратыўнымі металічнымі кратамі[1].

У 1906 годзе ўладальніцай гэтага будынка стала мінская мяшчанка Эсфір Варгафціч. Паводле інвентарызацыі пачатку XX стагоддзя большая частка памяшканняў будынка выкарыстоўвалася пад жылыя кватэры. Акрамя таго, тут знаходзілася кантора «Расійскага транспартнага таварыства», а таксама прыватная хірургічная лячэбніца М. Шапіры, якая была заснавана ў 1912 годзе[1].

У 1919 годзе гэты будынак быў нацыяналізаваны. У студзені — лютым 1919 года тут знаходзіўся першы Камісарыят па замежных справах ССРБ. Пасля 1920 года ў былым доме Каплана размяшчаліся розныя адміністратыўныя ўстановы, а з 1924 па 1928 год гэты будынак займаў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які ў 1929 годзе быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР[1].

У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў ім знаходзіліся розныя адміністратыўныя ўстановы, а з 1991 года тут размяшчаўся Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны[1].

Пасля рэканструкцыі ў пачатку XXI стагоддзя ў гэтым будынку размясцілася пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Архітэктура

Зноскі

Спасылкі