Новы Двур (Сакульскі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новы Двур
польск.: Nowy Dwór
Герб
Герб
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 (+48) 85
Паштовы індэкс
16-205
Аўтамабільны код
BSK
Новы Двур на карце Польшчы ±
Новы Двур (Сакульскі павет) (Польшча)
Новы Двур (Сакульскі павет)
Новы Двур (Сакульскі павет) (Падляскае ваяводства)
Новы Двур (Сакульскі павет)

Но́вы Двор (польск.: Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтр сельскай гміны Сакольскага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2012 год — 625 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Саколкі, за 63 км на поўнач ад Беластоку.

Новы Двор — даўняе магдэбургскае горад гістарычнай Гродзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захаваўся касцёл Святога Яна Хрысціцеля, помнік архітэктуры XVI—XIX стагоддзяў.

Гісторыя

Касцёл, 1879 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Касцёл, каля 1900 г.

Новы Двор заснавалі ў XV ст. як каралеўскі сталовы маёнтак Гродзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца тут збудавалі першы касцёл.

12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Батары надаў Новаму Двару Магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[1].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кузніцу Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары збудавалі мураваную царкву.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: ~1886 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў[3]
  • XXI стагоддзе: 2012 год — 625 чал.

Турыстычная інфармацыя

Царква Святога Мікалая

Славутасці

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1547, 1877—1878)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Святога Мікалая (1955)

Асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі