Станіслаў Сымонавіч Грынкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Станіслаў Грынкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Сымонавіч Грынкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 2 лютага 1902(1902-02-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 ліпеня 1945(1945-07-25) (43 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Станіслаў Сымонавіч Грынкевіч (2 лютага 1902, в. Новы Двор, Сакольскі павет, Гродзенская губерня (цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча) — 25 ліпеня 1945, Магілёў, НКДБ) — беларускі грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменнік беларускага святара Францішка Грынкевіча.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на медыцынскіх факультэтах Віленскага і Пазнаньскага ўніверсітэтаў. Працаваў у клініках Познані, у Хорашчы каля Беластока, у Вільні. У 19311936 г. віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; член прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта. Быў членам Беларускага навуковага таварыства. Друкаваўся ў часопісах «Студэнцкая думка», «Калоссе», «Шлях моладзі», газетах «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка», «Новае жыццё». У 1936 г. яго брашура «Асвета» была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебеларускіх мястэчках і вёсках. З прыходам у Вільню савецкіх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягніка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва з немцамі. Браў удзел у нацыянальным падполлі. Зноў арыштаваны савецкімі ўладамі ў лістападзе 1944. Вывезены спачатку ў Мінск, потым у Магілёў. 18.5.1945 ваенным трыбуналам Беларуска-Літоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі С. Грынкевіча вызначаюцца праблемным падыходам, актуальнасцю, грунтоўным навуковым узроўнем («3 зацемак аб характары беларусаў», «Аб праве на Бацькаўшчыну», «Культура і задачы нацыянальнай працы», «Гігіена псіхічная як праблема асноўных адносін да жыцця», «Псіхааналіз і праблемы літаратурныя і грамадскія», «Узгадаванне характару» і інш.). Аўтар працы «Народ», кнігі «Аб тэатры», п'есы «Жанімства па радыё», апавядання «Арлянё» (усе 1927), аповесці «Царква. Помста. Вязніца» (1928), кнігі «Парады хворым і здаровым» (1935), эсэ «У братоў украінцаў» (1936). Праца С. Грынкевіча «Асвета» (1936) была канфіскавана, а аўтар арыштаваны польскімі ўладамі. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага «Следам за Хрыстом».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі Т. Кемпійскага «Следам за Хрыстом» на беларускай мове ў перакладзе С. Грынкевіча 1934 г.
  • Ab teatry: Praktyčny padručnik dla amatarskich teatrau. Wilnia, 1927;
  • Arlanio. Wilnia, 1927;
  • Narod. Wilnia, 1927;
  • Žanimstva pa radyjo: Pjesa u 3-ch abrazoch. Wilnia, 1927;
  • Carkwa, pomsta, wiaźnica: Apowieść. Wilnia, 1928;
  • Rady chworym i zdarowym. Častka I. Wilnia, 1935 (разам з Я. Грынкевіч);
  • Рады хворым і здаровым. Вільня, 1935 (разам з Я.Грынкевіч);
  • Aświeta. Wilnia, 1936;
  • У братоў украінцаў. Вільня, 1936 (2 выд. Вільня, 1937);
  • Rady chworym i zdarowym. Častka II. Wilnia, 1937 (разам з Я. Грынкевіч);
  • Народ. Вільня, 1937;
  • Алкагалізм. Вільня, 1937 (разам з Я.Грынкевіч);
  • Умовы і загады, неабходныя для здароўя. Вільня. 1939 (разам з Я.Грынкевіч).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс А., Пяткевіч А., Трацяк Я. Грынкевіч // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9