Васіль Васілевіч Глотаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Глотаў
Дата нараджэння 21 красавіка 1913(1913-04-21)
Месца нараджэння с. Лістападаўка  (руск.), Варонежская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 30 студзеня 1983(1983-01-30) (69 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызанскія злучэнні
Званне камандзір, камісар
Камандаваў 210-м партызанскім атрадам імя Сталіна
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонай Зоркі

Васіль Васілевіч Гло́таў[2] (21 красавіка 1913, с. Лістападаўка  (руск.)[3], Варонежская губерня, Расійская імперыя — 30 студзеня 1983) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам[4]. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе[2]. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы.

З 1944 на савецкай і партыйнай працы[2]. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях[4].

Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957[2].

Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку[4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі[4].

Памяць

Імем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэнды[5].

Зноскі

  1. Цяпер Грыбанаўскі раён?!, Варонежская вобласць, Расія
  2. а б в г д Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  3. Паводле іншых звестак, сяло Макарава таго ж раёна — АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983), ГЛОТОВ Василий Васильевич (руск.)
  4. а б в г АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983)
  5. ГЛОТОВ Василий Васильевич (руск.)

Літаратура

  • Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.

Спасылкі