Юрый Васільевіч Бондараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Бондараў
руск.: Юрий Васильевич Бондарев
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Юрый Васільевіч Бондараў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1924(1924-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2020(2020-03-29)[4][5] (96 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССР, Расія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, празаік, кінасцэнарыст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, аповесць, аповяд, эсэ
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1977 Дзяржаўная прэмія СССР — 1983 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1975
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1984
Ордэн Леніна Ордэн Леніна  — 1984 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За адвагу» — 1943 Медаль «За адвагу» — 1944
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Васільевіч Бондараў (15 сакавіка 1924, Орск — 29 сакавіка 2020, Масква) — рускі празаік, сцэнарыст і грамадскі дзеяч. У аповесці «Батальёны просяць агню» (1957) і рамане «Гарачы снег» (1969) паказвае Вялікую Айчынную вайну вачамі рускага салдата. Перажыванні рускага чалавека, які прайшоў вайну, паказаны ў раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975), «Выбар» (1980). Адзін са стваральнікаў гераічнай кінаэпапеі аб Вялікай Айчыннай вайне «Вызваленне» (19701972).

Вонкавыя выявы
Фота Бондарава

Біяграфія

Юрый Васільевіч Бондараў нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў горадзе Орск (цяпер Арэнбургскай вобласці) у сям’і Бондарава Васіля Васільевіча (1896—1988), народнага следчага, і Бондаравай Клаўдзіі Іосіфаўны (1900—1978). У 1931 годзе яны пераехалі ў Маскву.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з жніўня 1942 года), малодшы лейтэнант. Скончыў Чкалаўскае артылерыйскае вучылішча і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951).

Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Першы зборнік апавяданняў «На вялікай рацэ» выйшаў у 1953 годзе. Аўтар апавяданняў (зборнік «Позна ўвечары», 1962), аповесцяў «Юнацтва камандзіраў» (1956), «Батальёны просяць агню» (1957; тэлесерыял «Батальёны просяць агню» па матывах аповесці, 1985), «Апошнія залпы» (1959; аднайменны фільм, 1961), «Сваякі» (1969), раманаў «Гарачы снег» (1969), «Цішыня» (1962; аднайменны фільм, 1964), «Двое» (працяг рамана «Цішыня»; 1964), «Бераг» (1975; аднайменны фільм, 1984).

Аўтар сцэнарыя фільма, знятага паводле рамана «Гарачы снег» (1972). Адзін з аўтараў сцэнарыя кінаэпапеі «Вызваленне» (1970).

Дэпутат Савета нацыянальнай ВС СССР 11-га склікання (1984—1989) ад Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці. Член ЦК Кампартыі РСФСР (1990—1991). У 1991 годзе падпісаў зварот «Слова да народу».

Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета». З 2001 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет адукацыі — адукацыя ў свеце».

Творы

Раманы

  • Батальёны просяць агню (1957)
  • Цішыня (1962)
  • Двое (1964)
  • Гарачы снег (1969)
  • Бераг (1975)
  • Выбар (1980)
  • Гульня (1985)
  • Спакуса (1991)
  • Непраціўленне (1996)
  • Бярмудскі трохвугольнік(1999)
  • Без міласэрнасці (2004)

Аповесці

  • Юнацтва камандзіраў (1956)
  • Апошнія залпы (1959)
  • Сваякі (1969)

Зборнік апавяданняў

  • Позна ўвечары (1962)

Цыкл мініяцюр

  • Імгненні (1977)

Кнігі літаратурных артыкулаў

  • Пошук праўды (1976)
  • Погляд у біяграфію (1977)
  • Захавальнікі каштоўнасцяў (1978)
  • Дыялогі аб формулах і прыгажосці (1990)

Кнігі і літаратура пра Бондарава

  • Міхайлаў В. «Юрый Бондараў» (1976)
  • Гарбунова Е. «Юрый Бондараў» (1989)
  • Корабаў В. «Юрый Бондараў» (1984)
  • Ідашкін Ю. «Юрый Бондараў» (1987)
  • Федзь Н. «Мастацкія адкрыцця Бондарава» (1988)
  • Сарокін В. Прыгажосць мудрасці. У кн. Крыўда і боль.: Нарысы, М., 2002.

Зноскі

  1. Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Jurij Bondarev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б https://iz.ru/992997/vladislav-krylov/nepokorennyi-umer-iurii-bondarev Праверана 30 сакавіка 2020.
  5. ПроДетЛит — 2019.

Спасылкі