Станіславоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіславоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Станіславова
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 790
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Станіславо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Станіславова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пяліцкі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пялікі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 28 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукоўшчынскага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 23 кастрычніка 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў Станіславова, сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Буйкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 790 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.