Аўгусцін Пацэвіч
Аўгусцін Пацэвіч | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | фізік |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1847 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1928 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Людвігавіч Пацэвіч[d] |
Дзеці | Казімір Пацэвіч |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгусцін Лю́двік Барталаме́й (Аўгусцін Канстанцінавіч[2]) Пацэ́віч (польск.: Augustyn Ludwik Bartłomiej Pacewicz; 24 жніўня 1847, Пружаны — 20 чэрвеня 1928, Пружаны) — заслужаны ўрач-філантроп. Большую частку жыцця пражыў у Пружанах, дзе карыстаўся вялізным аўтарытэтам за сваю дабрачынную дзейнасць. У падзяку за яго заслугі цэнтральная вуліца горада ў 1926 годзе была названа яго імем.
Біяграфія
Нарадзіўся 24 жніўня 1847 ў Пружанах ў сям’і Канстанціна Людвікавіча Пацэвіча і Караліны са Шрэтэраў (польск.: Szretter). Ахрышчаны 28 жніўня, хрышчоныя бацькі — Валенцій і Юзафа Герміна Швыкоўскія[3]. Скончыў гімназію ў Гродне, Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу (1873, паводле іншых звестак 1874 або 1876[4]).
Служыў ваенным урачом Балтыйскага флоту ў Кранштаце, звольнены ў запас з прычыны хваробы — артрыту. У 1885—1915 займаўся прыватнай практыкай, а таксама ў званні палкоўніка працаваў ваенным урачом у казармах 38-га лятучага артылерыйскага палка пад Пружанамі (каля 1909—1913). Ганаровы міравы суддзя ў Пружанскім судзе. У 1909 пабудаваў хату на вуліцы Гродзенскай каля старога парку[4].
Падчас Першай сусветнай вайны эвакуіраваны разам з сям’ёй у Пецярбург (1915). Працаваў у прыватнай лякарні і ў чыгуначнай клініцы. Напрыканцы ліпеня 1918 вярнуўся ў Пружаны, працягнуў лекарскую практыку. Ва ўласным шпіталі на свае сродкі ўтрымліваў палату і ложак для бедных; вясковую (беларускую) і гарадскую (яўрэйскую) беднату лячыў задарма, часта за свой кошт аплочваў пацыентам набыццё неабходных лекаў у аптэцы[3]. Свае шматрокавыя даследаванні дасылаў у Польскае лекарскае таварыства ў Варшаве.
1 студзеня 1924 года ўзнагароджаны ордэнам Polonia Restituta[5]. Існуюць таксама звесткі пра ўзнагароджанне ордэнам Virtuti Militari (дата ўзнагароджання невядомая)[6]. У яго гонар была перайменавана галоўная вуліца горада, на якой ён жыў ад 1909 года. Гэтую назву вуліца мела да 1942 года[7].
Апошнія два гады жыцця ўжо не практыкаваў, цяжка прыкаваны да ложка праз хваробу. Памёр у сярэдзіне чэрвеня 1928 года. Набажэнствы з прычыны яго смерці адбыліся ў храмах усіх веравызнанняў Пружанаў[3]. Паводле запавету пахаваны на каталіцкіх могілках у звычайнай сасновай труне без шыкоўных помнікаў. У цяперашні час магіла абноўленая, замест спарахнелага драўлянага крыжа пастаўлены металёвы з ранейшай шыльдачкай[8].
Пасля ад’езду сям’і Пацэвічаў у Польшчу ў іх хаце пэўны час размяшчаўся дзіцячы прытулак. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца помнік спаленым вёскам[4].
Сям’я
Бацька Канстанцін Людвігавіч згаданы ў 1874 годзе як дэпутат ад дваран у павятовай кватэрнай камісіі, калежскі асэсар; узнагароджаны знакам адрознення за XX гадоў бездакорнай службы і медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў?!. Меў братоў Ігната (паштмайстар) і Карла (станавы прыстаў)[4].
9 чэрвеня 1888 Аўгусцін ажаніўся з Сафіяй Галаўнёй, мелі 4 сыноў і 3 дачок. Адна з іх, Паўліна, скончыла сем класаў Гродзенскай жаночай гімназіі ведамства імператрыцы Марыі[9]; у 1924 годзе стала жонкай Мікалая Разанава. У 1902 нарадзілася дачка Алена (у хросце Алена-Ганна)[10].
Сын Казімір служыў у палку ўланаў Войска Польскага II Рэчы Паспалітай, з пачаткам Другой сусветнай вайны выехаў у Вялікабрытанію. Паводле запавету яго карціны перададзеныя польскім музеям.
Сын Караль таксама стаў урачом, у 1926 атрымаў дыплом, працаваў у Пружанскай гімназіі і па сумяшчальніцтве — у супрацьтрахомным кабінеце[4].
Зноскі
- ↑ https://genealogia.okiem.pl/forum/viewtopic.php?hilit=Morzu*&t=21882
- ↑ Zabellisa. фонд 316 — Военно-медицинская академия (руск.). Архивы разные » Федеральные архивы » РГВИА. Генеалогический форум ВГД (25 лістапада 2011).
- ↑ а б в Zofia Rozanow. dr Augustyn Pacewicz(польск.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30). — С. 21.
- ↑ а б в г д Ірына Сядова. Позірк на жыццё з вакна палаты №13 // Раённыя будні. — 5 снежня 2012. — № 93 (9539). — С. 5.
- ↑ Щербаков Ярослав Александрович.. Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская (руск.). Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД (18 ліпеня 2013).
- ↑ Polish Order of the Virtuti Militari Recipients 1792-1992 - P1 (англ.). The Federation of East European Family History Societies (18 ліпеня 2013).
- ↑ Dymitr Zagacki.. Międzywojenna Prużana w starej książce telefonicznej (польск.). Historia. Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia (25 лістапада 2011).
- ↑ Сымон Бай.. У Пружанах аднавілі магілу доктара Пацэвіча . tomin.by (31 сакавіка 2014).
- ↑ Щербаков Ярослав Александрович.. Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская (руск.). Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД (18 ліпеня 2013).
- ↑ Щербаков Ярослав Александрович.. Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская (руск.). Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД (18 ліпеня 2013).
Літаратура
- Zofia Rozanow. dr Augustyn Pacewicz(польск.) // Echa Polesia. Biuletyn Filaretów z Polesia. — 15 marca 2011 r. — № 2 (30).
Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Пружанах
- Пахаваныя ў Пружанах
- Члены Польскага медыцынскага таварыства
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
- Пацэвічы
- Польскія медыкі
- Расійскія медыкі
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава
- Філантропы