Мікалай Разанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Разанаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1898(1898-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1977(1977-12-31) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Паўліна з Пацэвічаў[d]
Род дзейнасці інжынер
Навуковая сфера інжынерная справа
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» сярэбраныя Акадэмічныя лаўры

Мікала́й Раза́наў (польск.: Mikołaj Rozanów, руск.: Николай Розанов; 1898, Пецярбург, Расійская імперыя — 31 снежня 1977, Чэнстахова, Польшча) — польскі гісторык, ваенны. Яго гістарычны нарыс «Пружанскі павет» (1935) быў прызнаны грунтоўнай навуковай працай і атрымаў узнагароду Польскай акадэміі літаратуры, а ў 2011 годзе быў перавыдадзены ў Любліне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пецярбургу ў 1898 годзе. У 1908—1915 гадах навучаўся ў кадэцкім корпусе, пасля ў Вышэйшай ваеннай інжынернай школе  (руск.) ў Петраградзе. У 1916 годзе паступіў на службу ў Гвардзейскі полк сапёраў. У сакавіку 1918 года збег у Вільню. Далучыўся да Віленскай самаабароны, быў ад’ютантам палкоўніка Ежы Дамброўскага. З 1919 года — у 13-м палку ўланаў, браў удзел у бітве з бальшавікамі пад Пружанамі.

Тады ж пазнаёміўся з доктарам Аўгусцінам Пацэвічам, з дачкой якога Паўлінай ажаніўся ў 1924 годзе. Працаваў ураднікам у пружанскім старостве і павятовым сойміку. 27 жніўня 1939 года мабілізаваны і прызначаны кіраўніком фартыфікацыі ў Баранавічах. У 1940 годзе праз Літву і Швецыю выехаў у Францыю, дзе ваяваў у Польскай арміі, пасля ў Варшаўскай дывізіі, ад’ютант генерала Тадэвуша Касакоўскага.

Пасля капітуляцыі Францыі разам з 1-м польскім корпусам эвакуіраваны ў Эдынбург (Шатландыя). У 1942 годзе накіраваўся з 2-м Польскім корпусам у Ірак і Палесціну, у 1943 годзе ў чыне капітана ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі.

У 1946 годзе вярнуўся ў Вялікабрытанію, скончыў універсітэт у Кембрыджы. З 1949 года жыў у польскай Чэнстахове, куды пасля вайны пераехала яго сям’я. Працаваў інжынерам-будаўніком, выкладаў англійскую мову. Быў адным з заснавальнікаў першага жыллёвага кааператыву ў Чэнстахове.

Памёр 31 снежня 1977 года, пахаваны ў сямейным склепе на могілках Куле  (польск.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе выдаў у Пружанах кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)» (бел.: Пружанскі павет (гістарычны нарыс)), якая была прызнана грунтоўнай навуковай працай і ў тым самым года атрымала ўзнагароду Польскай акадэміі літаратуры. Варта зазначыць, што пры падрыхтоўцы працы аўтар абапіраўся не толькі на гістарычную фактаграфію, але таксама і на сацыялагічныя крыніцы. Даследаванні тычыліся адрозненняў этнічных груп Палесся, засялення вёсак, маёнткаў і гарадоў ад XVI стагоддзя, стан уладанняў пэўных уласнікаў і змены іх уладальнікаў. Акрамя звычайнага апісання, Мікалай Разанаў выкарыстаў наватарскі на той час метад прадстаўлення статыстычных звестак у працэнтах і ў выглядзе табліц. У дадатку (стар. 118—138) змешчаныя перадрукаваныя акты пяці прывілеяў, нададзеных Пружанах, Шарашову, Равятычам у 1589, 1740, 1793 гадах. Паколькі большасць арыгінальных дакументаў страчаная, гэтыя звесткі ўяўляюць сабой надзвычайную каштоўнасць.

У 2011 годзе кніга Мікалая Разанава была перавыдадзена рэпрынтным выданнем у Любліне.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З жонкай Паўлінай мелі дачку Соф’ю (магістрка гісторыі культуры) і сына Славаміра (магістр, інжынер)[1]. Іааны пражываюць у Чэнстахове.

Зноскі

  1. Zofia Rozanow, Sławomir Rozanow. O autorze i książce // Powiat prużański (szkic historyczny). Reprint. — Lublin: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim im. T. Goniewicza, 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]