Перайсці да зместу

Адам Міхал Ракіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Міхал Ракіцкі
Герб «Равіч»
Герб «Равіч»
Кашталян менскі
1777 — 1779
Папярэднік Ян Пётр Юдзіцкі
Пераемнік Адам Хмара

Нараджэнне 1740
Вялікае Княства Літоўскае
Смерць 28 сакавіка 1779(1779-03-28)
Вялікае Княства Літоўскае
Род Ракіцкія
Бацька Франц Антоні Ракіцкі
Маці Марыяна Дэрксгоф
Жонка Марыяна Аскерка
Дзеці Людвік
Рафал Алаіз
Ізабела
Веравызнанне каталік
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 174028 сакавіка 1779) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (17771779).

Біяграфія

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.

Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр пяцігорскай харугвы ВКЛ (1772—1776), палкоўнік пяцігорскі ВКЛ (1776—1777), кашталян менскі ў 17771779. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала, дэпутат Літоўскага Трыбунала ў 1778 годзе.

Сям’я

Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай, дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй двух сыноў: Людвіка і Алаіза Рафала, а таксама дачку Ізабелу (пайшла за Ігнацыя Аскерку, рэчыцкага падстаросту). Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.

Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (1750—1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).

Зноскі

Літаратура

  • Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
  • Анішчанка, Я.К. Збор твораў : у 6 т. / Я.К. Анішчанка. – Мінск : Хурсік, 2004–2010. – Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. – 2010. – 392 с.
  • Мацук, А.У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717–1764) / А.У. Мацук. – Мінск : Медысонт, 2010. – 640 с.