Юзаф Станіслаў Сапега
Юзаф Станіслаў Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Казімір Анцута | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Якуб Масальскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocaesarea in Isauria[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
16 студзеня 1708 Гданьск |
||||||
Смерць |
4 снежня 1754 (46 гадоў) Вільня |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Сапегі | ||||||
Бацька | Аляксандр Павел Сапега | ||||||
Маці | Марыя Крысціна дэ Бецюн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага[2], біскуп.
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Аркен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.
Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. Тагож года атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.
Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з'ехаў з ім да Гданьску і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.
У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверам Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.
У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Па вялікім пажары ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.
Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[2]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.
Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.
Галерэя
-
П. Ю. Ендажаёўскі, 1746
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
Зноскі
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Мацук А. Сапега Юзаф Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 543.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Станіслаў Сапега
- Bishop Józef Julian Sapieha †
- Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
- Тытулярныя біскупы
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1708 годзе
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 1754 годзе
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Сапегі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гданьску
- Памерлі ў Вільнюсе
- Род Сапегаў
- Віленскія біскупы
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя ў кафедральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава (Вільня)