Міхал Ксаверый Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Ксаверый Сапега
Michał Ksavery Sapieha. Міхал Ксавэры Сапега.jpg
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі крайчы літоўскі
1759 — 1766
Папярэднік: Станіслаў Радзівіл
Пераемнік: Юзаф Сапега
 
Нараджэнне: 3 снежня 1735(1735-12-03)
Смерць: 24 лістапада 1766(1766-11-24) (30 гадоў)
Пахаванне:
Род: Сапегі
Бацька: Казімір Леан Сапега
Маці: Караліна з Радзівілаў
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Міхал Ксаверый Сапега (3 снежня 1735, Высокае, Берасцейскае ваяводства — 24 лістапада 1766, Беласток, Падляшскае ваяводства) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Крайчы вялікі літоўскі (17591766), генерал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Леана і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.

Рана страціў бацьку, спярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзафам Станіславам, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.

Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званне генерал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 17611764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасці да гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага. Па абранні на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцанне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абрання пэўных паслоў (люты 1766).

Дзяцей не меў. Пахавалі Міхала Ксаверыя Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картузскай[1].

Зноскі

  1. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 98.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]