Вацлаў Ганскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Ганскі
Wacław Hański
Вацлаў Ганскі. Партрэт пэндзля Юзэфа Крыхубэра (1835 год)
Вацлаў Ганскі. Партрэт пэндзля Юзэфа Крыхубэра (1835 год)
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
маршалак Валынскай губерні
1811 — 1814
Папярэднік Алаіз Гастынскі
Пераемнік Барталамей Гіжыцкі
маршалак Радамысльскага павета
1808 — 1811

Нараджэнне 5 сакавіка 1782
Пулыны, Жытомірскі павет, Кіеўскае ваяводства, Рэч Паспалітая
Смерць 10 лістапада 1841
Вярхоўня, Жытомірскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя
Род Род Ганскіх
Бацька Ян Ганскі
Маці Сафія Ганская (Скарупка)
Жонка Эвеліна Ганская (Жавуская)
Дзеці Ганна Мнішак (Ганская)
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны
Ордэн Святой Ганны
Ордэн Святога Уладзіміра
Ордэн Святога Уладзіміра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў Ганскі (5 сакавіка 1782, Пулыны, Жытомірскі павет, Кіеўскае ваяводства, Рэч Паспалітая10 лістапада 1841, Вярхоўня, Жытомірскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, маршалак Валынскай губерні, маршалак Радамысльскага павета, інспектар народных вучылішч Жытомірскага павета, дэпутат шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні, магнат, мецэнат, першы муж Эвеліны Ганскай.

Біяграфія

Сын Яна Ганскага, харунжага Кіеўскага ваяводства, і Сафіі Ганскай са Скарупак. У спадчыну атрымаў больш за 15 мільёнаў рублёў золатам (па стане на 1810 год) і значныя зямельныя ўладанні ў Гарнастайпалі, Пулінах, Вярхоўне і інш. Разам больш за 25 000 дзесяцін зямлі або 36 000 га, ва ўпраўленні якімі дасягнуў значных поспехаў — лічыўся паспяховым гаспадаром, хоць і строгім з прыгоннымі. Заснаваў сяло Вацлаўпаль каля Пулін.

Атрымаў добрую адукацыю (таксама у Вене), займаўся мецэнацтвам, захапляўся зборам біяграфій знакамітых людзей, быў прыхільнікам творчасці Джаакіна Расіні. Палітычную кар'еру пачаў ужо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у 1801 годзе стаў дэпутатам шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні. У 1808 годзе стаў маршалкам Радамысльскага павета, a ў 1811 годзе маршалкам Валынскай губерні. Гэтую пасаду займаў да 1814 года, калі стаў інспектарам народных вучылішч Жытомірскага павета. Кавалер ордэнаў св. Ганны, св. Уладзіміра і св. Іаана Іерусалімскага.

У 1819 годзе ажаніўся на Эвеліне Жавускай, маладзейшай за яго амаль на 20 год. У гэтым шлюбе нарадзілася шасцёра дзяцей, але выжыла только адна дачка Ганна, якая пасля выйшла замуж за Ежы Мнішака. Іх шлюб быў бяздзетным.

Член масонскай ложы. У 1833-1835 гадах з сям'ёй падарожнічаў па Еўропе, тады ж пазнаёміўся з Бальзаком, з якім да канца жыцця перапісваўся на тэмы літаратуры і аграноміі.

Літаратура

  • Andrzej Biernacki, HAŃSKI Wacław (1782—1841) marszałek szlachty wołyńskiej, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 287—288.
  • Zygmunt Czerny, HAŃSKA Ewelina (1800—1882) dama polska, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 286—287.