Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
55°11′48″ пн. ш. 30°11′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасць Піяры
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання XVIII ст.
Дата пабудовы 1751
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Віцебску. Знаходзіўся ў Задзвінні, на рагу Полацкай і Піярскай вуліц[1]. Твор архітэктуры барока. Па гватоўнай ліквідацыі кляштару ў другой палове XIX ст. расійскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касцёл.

Комплекс складаўся з касцёла, кляштарнага корпуса, службовых пабудоў і мура з брамай.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паміж 1751 і 1753 гадамі Андрэй і Ганна Свірскія перадалі айцам-піярам плошчы ў Віцебску і збудавалі драўляныя касцёл і кляштар. Пазней на кляштар ахвяравалі Пацеі, Міклаевічы, Мікошы.

Піяры ўтрымлівалі пры кляштары школу з 5 класаў, дзе выкладалі польскую і лацінскую мовы, арыфметыку, геаграфію, гісторыю, геаметрыю, фізіку, паэзію, рыторыку, права, філасофію. Навучаліся ў школе задарма. Пры калегюіме існаваў канвікт (інтэрнат). Навучэнцы ставілі тэатральныя пастаноўкі: у 1765 годзе — трагедыю Ю. Кушаля «Артаксар»[2].

Пад уладай Расійскай імперыі

У панараме горада. Ю. Пешка, каля 1800 г.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1785 годзе на просьбу Р. Пацёмкіна калегіум перавялі ў Дуброўна, у 1799 годзе — вярнулі ў Віцебск. У 1822 годзе калегіум перавялі ў Полацк, дзе на яго базе стварылі вышэйшае піярскае вучылішча. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1833 годзе ўлады Расійскай імперыі ліквідавалі кляштар. Касцёл перадалі лютэранскай грамадзе, кляштарныя будынкі — зруйнавалі.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў будынак касцёла перабудавалі: дадалі аб’ём з боку галоўнага фасада.

Найноўшы час

За савецкім часам улады зачынілі кірху. У Другую сусветную вайну помнік атрымаў нязначныя пашкоджанні.

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касцёл.

Архітэктура

Касцёл

Касцёл — дзвюхвежавая 1-нефная крыжова-купальная базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Вежы завяршаліся фігурнымі купаламі. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал. У касцёле было 6 вокнаў, у барабане купала — 4.

Усярэдзіне касцёла падлога была з цэглы, у сакрысціях — з дошак. На адной з вежаў віселі званы і быў уваход на хоры, дзе стаяў арган на 9 галасоў. Інтэр’ер упрыгожвалі 3 алтары: Маці Божай Шкаплернай, Ісуса Хрыста і Святога Язэпа[3].

Іншыя пабудовы

Насупраць калегюіму стаяў будынак канквікта з ганкам, збудаваны на каменныя падмурку з дрэва, ашаляваны і накрыты гонтам. У ім знаходзілася 12 пакояў і вялікая зала, прызначаная музея. У асобным пакоі размяшчалася бібліятэка, якая налічвала 1900 тамоў. Непадалёк ад канквіта стаяла афіцына.

Галерэя

Зноскі

  1. на месцы дома пад адрасам вуліца Камсамольская №9/22
  2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 136.
  3. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Спасылкі