Юзаф Пешка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Пешка
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Józef Peszka

Дата нараджэння:

19 лютага 1767(1767-02-19)[1]

Месца нараджэння:

Кракаў, Рэч Паспалітая

Дата смерці:

4 верасня 1831(1831-09-04)[1] (64 гады)

Месца смерці:

Кракаў, Вольны горад Кракаў

Грамадзянства:

Flag of Poland.svg Польшча

Род дзейнасці:

мастак, прафесар універсітэта, акварэліст, рысавальшчык

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Юзаф Пешка (польск.: Józef Peszka; 19 лютага 1767, Кракаў[2]4 верасня 1831, Кракаў) — жывапісец, прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Д. Эстрэйхера(польск.) бел.[2] ў Ліцэі св. Ганны ў Кракаве. Жывапісу навучаўся з 1786 года ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве, які аказаў на Ю. Пешку значны ўплыў[2].

Па замове магістрата Старой Варшавы ў 17901792 гадах выканаў партрэты Гуга Калантая і іншых выдатных грамадскіх і палітычных дзеячаў Польшчы.

У 1793—1812 жыў у Гродне, Мінску, Вільні, Маскве, Пецярбургу; Часта наведваў Магілёў, Нясвіж. Ліду, Смілавічы, Дукору. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810). У 1812 годзе вярнуўся ў Кракаў, з 1815 года — прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў(польск.) бел..

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Юзаф Пешка быў не толькі партрэтстам, але і аўтарам гістарычных і алегарычных кампазіцый, пейзажаў, замалёвак відаў гарадоў і мястэчак[2].

Удзельнічаў у афармленні Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (каля 1800-07). Аўтар алегарычных і гістарычных кампазіцый: «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Устанаўленне пагранічных слупоў Мечыславам I», «Баляслаў Крывавусты нападае на памораў», «Смерць Баляслава Крывавустага», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгаанне», «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам», «Называнне Кракава вольным горадам», «Напалеон на кані». Пісаў партрэты (А. Чартарыйскага, К. Сапегі, С. Солтана, І. Закрэўскага(руск.) бел., сям’і Манюшкаў, аўтапартрэт), пейзажы, у т. л. серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і інш. Малюнкі выкананыя акварэллю, акрамя гродзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см.

Яго пейзажы, а таксама серыя гарадскіх краявідаў — ведута — з’яўляюцца асабліва каштоўнымі для вывучэння архітэктуры Мінска[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя — Беларусь, 2011. — С. 359-360. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. Пешка Юзаф // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска… С. 475

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]