Забабскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:53, 30 студзеня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Забабскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Буда-Кашалёўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Забаб’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 14 снежня 1961

Заба́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забаб’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гаўлеўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гаўлі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забаб’е, сельсавет перайменаваны ў Забабскі. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Гаўлі. 14 снежня 1961 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патапаўскага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.