Гаўлі
Вёска
Гаўлі
|
Га́ўлі[1] (трансліт.: Haŭli, руск.: Гавли) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 13 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўначы далучаюцца дзве крывалінейныя, злучаныя завулкам вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У выніку пажару 1889 года згарэлі 54 двары. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа (адкрыта ў 1887 годзе), хлебазапасны магазін, 3 ветракі, карчма. У 1909 годзе 552 дзесяціны зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1932 годзе для вясковай школы пабудавана ўласнае памяшканне.
З 20 жніўня 1924 года па 21 жніўня 1925 года цэнтр Гаўлеўскага, а з 13 лютага 1958 года[2] да 14 снежня 1961 года Забабскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ураджай», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 600 жыхароў, у тым ліку з суседніх вёсак. У памяць пра загінуўшых у 1969 годзе за 2 км на ўсход ад вёскі збудаваны Курган Славы. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва). Аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт.
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Першамайскі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 год — 31 двор, 184 жыхары.
- 1897 год — 62 двары, 512 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 87 двароў, 627 жыхароў.
- 1959 год — 617 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Ігнацьевіч Гуршчанкоў — беларускі мастак.
- Міхаіл Фёдаравіч Казлоў — генерал-лейтэнант.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.