Патапаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патапаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Патапаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 852
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пата́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Патапаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забабскага сельсавета[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Патапаўскага сельсавета 16 населеных пунктаў[2]. У склад Патапаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Першамайскі, да 1996 года — пасёлкі Беразіна, Вазраждзенне, да 2010 года — пасёлак Козі Рог[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1088 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 852 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 марта 2010 г. № 206 Об упразднении сельского населенного пункта
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]