Забаб’е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Забаб'е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
30
Насельніцтва
45 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Забаб'е на карце Беларусі ±
Забаб’е (Беларусь)
Забаб’е
Забаб’е (Гомельская вобласць)
Забаб’е

Заба́б'е[1] (трансліт.: Zababje, руск.: Забабье) — вёска і чыгуначная станцыя ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 14 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Рудзенка (прыток ракі Окра).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з дзвюх крывалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1529 годзе згадваецца як сяло ў валоданні памешчыка Антонавіча. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Пасля ўводу ў дзеянне ў лістападзе 1873 года чыгункі Бабруйск — Гомель пачаў дзейнічаць раз’езд, а затым чыгуначная станцыя. Памешчык Кузняцоў меў тут 1327 дзесяцін зямлі і займаўся коневодствам. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак. Побач быў аднайменны фальварак. У 1900 годзе пабудаваны новы будынак для школы і пачаліся заняткі. У 1909 годзе 340 дзесяцін зямлі, у Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку было 1100 дзесяцін зямлі.

З 21 жніўня 1925 года да 13 лютага 1958 года цэнтр Забабскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1925 годзе тры мястэчка: Забаб'е I, Забаб'е II і Забаб'е III. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі 2 гамарні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 135 савецкіх салдатаў і 1 партызан, сярод загінуўшых салдаты 197-й стралковай дывізіі 56-га стралковага корпуса, якія ў лістападзе 1943 года вызвалялі вёску (пахаваны ў брацкай магіле на паўночна-усходняй ускраіне). На фронце загінуў 41 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва). Працавала пачатковая школа.

У 2003 годзе пры замене платформы на чыгуначнай станцыі рабочыя брацкую магілу 11 савецкіх салдат загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны[2].

У склад Забабскага сельсавета ўваходзіў да 1939 года, не існы ў наш час, пасёлак Паўднёвы Мікольск.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 30 гаспадарак, 45 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 44 двары, 286 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 325 жыхароў.
  • 1925 год — Забаб'е I — 15 двароў, Забаб'е II — 14 двароў і Забаб'е III ?15 двароў.
  • 1959 год — 301 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 30 гаспадарак, 45 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Піліп Паўлавіч Гаспадароў (нар. 1865 — ?) — белорусскі і рускі казачнік, які за ўдзел у выступах сялян у 1905 годзе быў высланы ў вёску Шуя (цяперашняя Карэлія). У 1937 годзе ад яго запісана 106 казак.
  • А. Т. Мазгавы — генерал-маёр тэхнічных войск.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Виолетта ДРАЛЮК «Могила неизвестных солдат»//Советская Белоруссия № 3 (23645), 6 января 2011 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]