Лідзія Іванаўна Галушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Іванаўна Галушкіна
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1923(1923-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2009(2009-11-11) (86 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія спявачка
Тэатр гл. у тэксце
Узнагароды Народная артыстка БССР

Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1963)[1].

Біяграфія

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2].

Творчасць

Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4]Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага?!), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста  (руск.)» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя  (руск.)» С. Танеева  (руск.)), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда  (руск.)» А. Панк'елі  (руск.)) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.