Германавічы (гміна)
Германавічы | |
---|---|
польск.: Gmina Hermanowicze | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Дзісенскі |
Уключае | 94 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Германавічы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 7 575[1] |
Гміна Германавічы (польск.: Gmina Hermanowicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Германавічы (593 жых. у 1921 годзе[1])[2]. Гміна ахоплівала сельскую мясцовасць вакол Дзісны.
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Германавічы ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.
11 красавіка 1929 года ў склад гміны Германавічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Сцяфанпаль, у той час як частка тэрыторыі гміны Германавічы уключана ў склад гміны Шаркаўшчына[4].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224