Белорусский партизан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:58, 19 сакавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Белорусский партизан
Выява лагатыпа
URL belaruspartisan.by
Камерцыйны не
Тып сайта Навіновы
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, руская
Аўтар Павел Шарамет
Пачатак працы 27 кастрычніка 2005
Рэйтынг Alexa 108 (у Беларусі; 2016 г.)

«Беларускі партызан» — беларускі палітычны інфармацыйны інтэрнэт-праект, створаны ў кастрычніку 2005 года Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Мінску ці ў замежжы.

Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Чэхіі[1]. Сайт публікуе меркаванні, расследванні, навіны датычна палітычных падзеяў у Беларусі. На 2016 г. сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыццё», «Інтэрв'ю», «Мультымедыя», «Палітыка», «Радасці жыцця», «Спорт» і «Эканоміка». З 2016 г. беларускамоўную версію сайта, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым рускамоўную[2]. У снежні 2017 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі.[3] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.[4]

Зноскі

  1. Увага! Важнае паведамленне!. Беларускі партызан. Праверана 23 красавіка 2011.
  2. Анастасія Салановіч (31 жніўня 2016). "Беларускія праекты Паўла Шарамета маюць пэўныя праблемы, але працуюць у ранейшым ражыме". БелаПАН. Архівавана з арыгінала 31 жніўня 2016. Праверана 9 верасня 2016.
  3. Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю забароненай інфармацыі
  4. «Беларускі партызан» аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by

Спасылкі