Павел Рыгоравіч Шарамет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Шарамет)
Перайсці да: рух, знайсці
Павел Рыгоравіч Шарамет
Sheremet at Open Library debate 140928.jpg
Род дзейнасці:

тэлежурналіст, тэлевядучы

Дата нараджэння:

28 лістапада 1971(1971-11-28)

Месца нараджэння:

Мінск, Беларуская ССР, СССР

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг Расіі Расія

Дата смерці:

20 ліпеня 2016(2016-07-20)[1][2] (44 гады)

Месца смерці:

Кіеў[2]

Commons-logo.svg Павел Рыгоравіч Шарамет на Вікісховішчы

Павел Рыгоравіч Шарамет (руск.: Павел Шеремет, 28 лістапада 1971, Мінск — 20 ліпеня 2016, Кіеў) — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносін Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Дыпломная праца — афшорны бізнес. Вольна валодаў англійскай мовай.

У 1994—1995 гадах быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспект» на Беларускім тэлебачанні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлевізійны журналіст Беларусі.

У жніўні 1995-жніўні 1996 — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты».

З верасня 1996 — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намеснік дырэктара «Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ». З ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» ОРТ. У цяперашні час — кіраўнік аддзелу спецыяльных праектаў Дырэкцыі дакументальнага кіно расійскага Першага канала.

У 1997 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэта абароны журналістаў за ўнёсак ў развіццё свабоды слова.

Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расійскага тэлебачання як «найлепшы рэпарцёр» 1999 года, фіналіст ТЭФІ-2001 ў намінацыі «журналісцкае расследаванне» за фільм «Дзікае паляванне».

У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на тэрмін два гады ўмоўна за рэпартаж з беларуска-літоўскай мяжы. У 2002 годзе атрымаў прэмію Парламенцкай асамблеі АБСЕ «За журналістыку і дэмакратыю».

З 2009 года з'яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе «Огонёк», пісаў аўтарскія калонкі для гэтага выдання. У 2011 годзе Шарамет нядоўга быў вядучым перадачы «Прысуд» на тэлеканале РЕН ТВ.

З 2012 года пачаў весці блог журналіста ў інтэрнэт-газеце «Українська правда». З 2015 года быў вядучым на ўкраінскай радыёстанцыі Радыё «Вести»(укр.) бел., спачатку па выходных у праграме «Шоу Павла Шеремета»[3], потым па буднях у праграме «Ранок Павла Шеремета»[4].

Загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху машыны[5]. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[6].

Зноскі