Белтрансгаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:00, 22 сакавіка 2021, аўтар DobryBrat (размовы | уклад) (вікіфікацыя)
«Газпрам трансгаз Беларусь»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 25 кастрычніка 1960
Заснавальнікі Савет міністраў СССР, Мінскае кіраванне магістральных газаправодаў
Размяшчэнне Мінск, вул. Някрасава, д. 9
Ключавыя постаці Уладзімір Маёраў, Павел Войтаў, Аляксандр Мяшкоў
Галіна Транспарт
Прадукцыя Трубаправодная пастаўка прыроднага газу
Уласны капітал
  • 1,91 млрд Br (2021)[3]
Доўг 2 288 225 000 Br[3]
Абарот 55 624 млрд рублёў[1] (2015; $3469,076 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак 6060 млрд руб. ($377,953 млн)
Чысты прыбытак 4927 млрд руб. ($307,258 млн)
Актывы
  • 4,19 млрд Br (2021)[3]
Колькасць супрацоўнікаў 6526 (2016)
Матчына кампанія «Газпрам» (Масква, Расія)
Даччыныя кампаніі ААТ Белгазпромбанк[4]
Сайт btg.by

«Белтрансгаз» — беларускі дзяржаўны канцэрн, які займаецца транзітам прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі і яго пастаўкамі беларускім спажыўцам.

Гісторыя[5]

Першыя магістральныя газаправоды газатранспартнай сістэмы Беларусі былі пабудаваныя ў 19601961 гадах. 25 кастрычніка 1960 года загадам Галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці пры Савеце Міністраў СССР у Мінску было створанае Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў. У 1973 Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў пераўтворана ў Заходняе вытворчае аб’яднанне па транспарце і пастаўцы газу «Захадтрансгаз».

У 1992 г. пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1992 г. № 675 дзяржаўнае прадпрыемства «Захадтрансгаз» было пераўтворана ў дзяржаўнае прадпрыемства па транспарце і пастаўцы газу «Белтрансгаз».

У 1996 годзе пачалося будаўніцтва транскантынентальнага газаправода «Ямал-Еўропа».

31 сакавіка 2003 года быў падпісаны загад Міністэрства эканомікі № 45 аб пераўтварэнні кампаніі ў адкрытае акцыянернае таварыства.

18 мая 2007 года Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпрам» падпісаная дамова куплі-продажу ААТ «Газпрам» часткі акцый ААТ «Белтрансгаз», што належалі Рэспубліцы Беларусь.

Паводле дамоўленасці, урад Беларусі згадзіўся прадаць «Газпраму» 50 % акцый Белтрансгаза за 2,5 млрд долараў[6]. Газпрам пачаў выкупаць акцыі роўнымі часткамі ў 2007 г. У 2007—2009 гг. ён выкупіў 37,5 % акцый «Белтрансгаза» за 1,9 млрд долараў. Яшчэ 12,5 % акцый плануецца выкупіць у 2010 г.

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год"(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 8 верасня 2016.
  2. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 034,24 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2016.
  3. а б в http://www.btg.by/d/textpage/59/89/otchetnost-po-msfo-2021-dlya-publikatsii.pdf
  4. https://belgazprombank.by/uploads/userfiles/files/audit_2021.pdf
  5. О предприятии / История предприятия // btg.by
  6. Дмитрий Заяц. «Газпром» одобрил приобретение 12,5 % акций «Белтрансгаза» в 2010 году // БДГ on-line, 25 лістапада 2009

Спасылкі