Перайсці да зместу

Эканоміка Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эканоміка Беларусі
Эканамічныя паказчыкі
Мінск
Мінск
Міжнародныя
арганізацыі
СНД, ЕАЭС
Статыстыка
ВУП (намінальны) $ 59,964 млрд (2019)[1][2]
$ 188,8 млрд (ППЗ 2019)[3]
Месца паводле ВУП 71-ае па ППЗ (2018)
Рост ВУП 1,2 % (2019)[4]
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ $ 6744 (намінал; 2020)
$ 21 348 (ППЗ; 2019)[1][5]
ВУП па сектарах сельская гаспадарка — 8,1 %,
прамысловасць — 40,8 %,
сфера услуг — 51,1 % (2017)[6]
Інфляцыя (ІСК) 5,5% (2024)[7]
Насельніцтва за рысай беднаты 27,1 % (2003)[6]
10 % (2008)[8]
7,3 % (2011)[5]
5,7 % (2018)[9]
Каэфіцыент Джыні 27,7 (2010)
26,5 (2011)[5]
27,5 (2018)[10].
Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) 0,817 (вельмі высокі; 50-ае месца, 2019)
Эканамічна актыўнае насельніцтва 4,5 млн (2011)[5]
Занятае насельніцтва па сектарах агракомплекс — 9,7 %,
вытворчасць — 23,4 %,
паслугі — 66,8 % (2015)[11]
Сярэдні аклад да ўтрымання падаткаў 1073,7 руб.[12][13][14][15][16] /
$ 421,47 у месяц (красавік 2019)
Сярэдні аклад пасля ўтрымання падаткаў 934,12 руб.[12][13][14][15][16] /
$ 366.68 у месяц (красавік 2019)
Узровень беспрацоўя 0,3 % (дэ-юрэ, 2018)
4,8 % (дэ-факта, 2018)[17]
Асноўныя галіны

Здабыча калійнай солі, нафтахімія, харчовыя прадукты, драўніна, металарэжучыя станкі, машынабудаванне, побытавая тэхніка, сінтэтычныя валокны, угнаенні, тэкстыль, радыё, халадзільнікі

Сельская гаспадарка: зерне, бульба, гародніна, цукровыя буракі, лён, ялавічына, малако[6]
EDBI 49-ае месца (2019)[18]
Знешні гандаль
Экспарт $ 33 млрд (2019)[19]
Артыкулы экспарту тэхніка і абсталяванне, карысныя выкапні, хімікаты, металы, тэкстыль, харчовыя прадукты[6]
Партнёры па экспарце  Расія — 41,5 %
 Украіна — 12,6 %
 Вялікабрытанія — 7,0 %
 Германія — 4,0 %
 Польшча — 3,9 %
 Літва — 3,2 %
 Нідэрланды — 2,4 %
 Казахстан — 2,3 %
(2019)[19]
Імпарт $ 39,5 млрд (2019)[19]
Артыкулы імпарту карысныя выкапні, тэхніка і абсталяванне, хімікаты, харчовыя прадукты, металы[6]
Партнёры па імпарце  Расія — 55,8 %
 Кітай — 9,6 %
 Германія — 4,5 %
 Украіна — 4,3 %
 Польшча — 3,4 %
 Італія — 2,0 %
 Турцыя — 1,9 %
 ЗША — 1,7 %
(2019)[19]
Валавы знешні доўг $ 24,95 млрд (2023)[20]
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўны доўг 35,6 % ад ВУП (2013)
Дзяржаўныя даходы $ 22 млрд (2012)[6]
Дзяржаўныя выдаткі $ 22 млрд (2012)[6]
Крэдытны рэйтынг B+ (Унутраны)
B (Знешні)
B (T&C)
(Standard & Poor's)[21]
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША

Эканоміка Беларусі — гаспадарчая сістэма краіны.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь — экспартна арыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Беларусь прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

За 2010—2022 гады ВУП краіны павялічыўся ў супастаўных цэнах на 15,6 % пры росце прадукцыйнасці працы за названы перыяд на 28,1 %.

Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас з 15,4 тыс. міжнародных долараў у 2010 годзе да 22,5 тыс. міжнародных долараў у 2022 годзе (папярэднія даныя)[22].

Асноўныя галіны эканомікі

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловая вытворчасць фарміруе больш як чвэрць валавога ўнутранага прадукту Беларусі (у 2023 годзе — 27,5 %).

Найбольш развітыя галіны прамысловасці краіны — вытворчасць прадуктаў харчавання і напояў, тытунёвых вырабаў, машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая прамысловасць, дрэваапрацоўка, нафтахімічная і фармацэўтычная галіны[22].

Беларусь выступае надзейным партнёрам у галіне транзіту энергетычных рэсурсаў, актыўна ўдзельнічае ў справе зніжэння выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу, імкнецца рацыянальна выкарыстоўваць паліўна-энергетычныя рэсурсы.

У Беларусі пабудавана першая атамная электрастанцыя сумарнай магутнасцю двух энергаблокаў 2400 МВт.

Створаная ў Беларусі газатранспартная сістэма працягласцю каля 67 тыс. км дае магчымасць забяспечыць падачу прыроднага газу ў запатрабаваных аб’ёмах спажыўцам. Па ўзроўні газазабеспячэння краіна займае лідзіруючыя пазіцыі ў СНД.

У Беларусі атрыманыя прамысловыя запасы торфу ацэньваюцца ў 302,1 млн т. У агульным паліўна-энергетычным балансе доля торфу складае амаль 2 %, што дае магчымасць штогод замяшчаць каля 450 млн кубічных метраў імпартуемага прыроднага газу. Па выніках 2022 года Беларусь заняла першае месца ў свеце па аб’ёмах здабычы торфу і першае месца па аб’ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў[22].

Сельская і лясная гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка — важная галіна эканомікі Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае харчовую бяспеку і экспартны патэнцыял.

У 2023 годзе ўклад сельскагаспадарчай вытворчасці ў аб’ём ВУП краіны склаў 6,5 %, у галіне працавалі больш за 251 тыс. чалавек.

На 1 студзеня 2024 года ў галіне налічвалася амаль 1,5 тыс. сельскагаспадарчых арганізацый і 3,4 тыс. сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва ў Беларусі адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД. Беларускі харчовы сектар не толькі поўнасцю забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання, але і з’яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання валютнай выручкі.

Актыўна вядзецца работа па дыверсіфікацыі экспарту, што дало магчымасць экспартаваць прадукцыю ў 103 краіны свету, у тым ліку ўсе краіны СНД, краіны ЕС, Азіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Блізкага Усходу, Афрыкі. У 2023 годзе асвоены новыя знешнія рынкі — Бахрэйн, Самалі, Мексіка, Сенегал.

Яшчэ адзін знакавы паказчык — Беларусь уваходзіць у пяцёрку вядучых вытворцаў ільновалакна. У 2023 годзе яго выраблена 37,2 тыс. т.

Па шэрагу ключавых паказчыкаў (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара) краіна ўваходзіць у дзясятку вядучых еўрапейскіх дзяржаў. На кожнага жыхара Беларусі прыпадае амаль 1 га лясных насаджэнняў. Агульная плошча зямель ляснога фонду перасягае 9,7 млн га.

Лес сёння дае работу больш як 103 тысячам чалавек. Большасць — жыхары сельскай мясцовасці. У 2023 годзе 36,3 тыс. чалавек працавалі ў сістэме Мінлясгаса.

Лесагаспадарчымі ўстановамі Мінлясгаса ў 2023 годзе было нарыхтавана каля 21 млн куб.м драўніны, амаль палова — механізаваным спосабам. Уся нарыхтаваная драўніна рэалізуецца дрэваапрацоўчым прадпрыемствам краіны[22].

Будаўнічы комплекс Рэспублікі Беларусь уключае звыш 10 тыс. арганізацый рознай формы ўласнасці, што ажыццяўляюць архітэктурную, горадабудаўнічую і будаўнічую дзейнасць[22].

Сфера паслуг фарміруе амаль палову ўнутранага валавога прадукту Беларусі 47,8 % (ацэнка 2023 года)[22].

Транспарт і лагістыка

[правіць | правіць зыходнік]

За 2023 год доля транспартнай галіны ў валавым унутраным прадукце Рэспублікі Беларусь склала 4,7 %. Транспартныя паслугі фарміруюць больш за 40 % агульнага аб’ёму экспарту паслуг краіны.

У сферы транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 года функцыянуе больш як 11,2 тыс. арганізацый розных форм уласнасці і звыш 36 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.

У 2023 годзе ўсімі відамі пасажырскага транспарту (уключаючы таксаматорны) перавезена больш за 1570,2 млн чалавек[22].

Адпачынак і турызм

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць занятых у сферы турызму ў 2022 годзе склала 189,8 тыс. чалавек або 4,5 % ад занятых па эканоміцы. Усё большую папулярнасць у рэспубліцы набывае ўнутраны турызм — у 2023 годзе 1,8 млн грамадзян Рэспублікі Беларусь арганізавана накіраваліся ў туры ў межах краіны[22].

Рознічны гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі налічваецца больш за 66 тыс. гандлёвых аб’ектаў[22].

Інфармацыйныя паслугі і сувязь

[правіць | правіць зыходнік]

Доля IT у ВУП краіны паменшылася. Напрыклад, калі ў 2021 годзе яна была 7,4 %, то ў 2022 — 6,6 %, а ў 2023 — 5,5 %. Колькасць занятых у гэтай сферы таксама пакуль зніжалася: у 2021 годзе было больш за 125 тысяч чалавек, у 2022 — 119,8 тысячы, у 2023 — 105,3 тысячы[23].

  1. а б Belarus (англ.). Міжнародны валютны фонд (25 снежня 2019). Праверана 27 лютага 2020.
  2. The Central Intelligence Agency (руск.).
  3. GDP, PPP (current international $) — Belarus (англ.). Сусветны Банк.
  4. Валовой внутренний продукт
  5. а б в г The World Bank / World Development Indicators (August 01, 2013 revision) (англ.). The World Bank DataBank. Сусветны Банк. Праверана 10 кастрычніка 2013.
  6. а б в г д е ё The World Factbook — Belarus / Economy — overview (англ.)(недаступная спасылка). CIA World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2020. Праверана 15 лютага 2019.
  7. Как себя чувствует белорусская экономика в уходящем году: обзор (руск.)
  8. Антония Ходасевич (2008-06-02). "Белоруссия культивирует уравниловку". «Независимая газета»(руск.). Праверана 2013-10-10.
  9. За чертой бедности находится больше полумиллиона белорусов. Кто чаще всего попадает в бедняки Архівавана 23 лістапада 2020., TUT.BY
  10. Социальное положение и уровень жизни населения Республики Беларусь. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 59.
  11. Europe :: Belarus Архівавана 30 красавіка 2020. — The World Factbook - CIA
  12. а б Средняя зарплата в Беларуси в апреле выросла
  13. а б Средняя зарплата в Беларуси в апреле составила 1073,7 рубля
  14. а б Белстат: в Беларуси второй месяц подряд средняя зарплата превысила 1000 рублей
  15. а б Средняя зарплата в Беларуси в апреле составила Br1073,7
  16. а б Средняя заработная плата в Беларуси снова преодолела планку в 500 долларов — Белрынок
  17. Фактическая безработица в Беларуси в 16 раз выше зарегистрированной, БелНовости
  18. Ease of Doing Business. World ranking (англ.). Doingbusiness.org. Праверана 10 студзеня 2021.
  19. а б в г Беларусь и страны мира. Экспорт и импорт (с.280-284) (руск.). Белстат. Праверана 3 студзеня 2021.
  20. Минус 12%: Всемирный банк оценил госдолг Беларуси (руск.)
  21. Sovereigns rating list (англ.). Standard & Poor's. Праверана 26 мая 2011.
  22. а б в г д е ё ж з Эканоміка
  23. ЕАБР: IT-сектор Беларуси продолжает восстанавливаться (руск.)
  • Манак, Б. А. Насельніцтва Беларусі: рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення / Б. А. Манак. — Мінск : Універсітэцкае, 1992. — 176 с.
  • Нацыянальны атлас Беларусі / Складз. і падрыхт. да друку Рэсп. унітарн. прадпрыемствам «Белкартаграфія» у 2000—2002 гг., Гал. рэдкал. М. У. Мясніковіч (старшыня) і інш. — Мінск : Белкартаграфія, 2002. — 292 с.