Дзямідавіцкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзямідавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзямідавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
8 снежня 1959
Дата скасавання 5 снежня 1931
Насельніцтва (2009) 1 550
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзямідавічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тупічына, сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі.

8 снежня 1959 года цэнтр Прусінскага сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі, таксама да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гарадок, Іванаўка, Круты Роў, Пабеда, Ракітнік, Рэспубліка і Тупічын) і частка скасаванага Каніцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Вітунь, Вялікая Мухаўка і Малая Мухаўка)[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1550 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — азербайджанцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.