Забычанскі сельсавет
Забычанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Уключае | 11 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Забычанне |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Кіраўнік | Валянціна Леанідаўна Дадалева |
Насельніцтва (2018) | 868 |
Плошча | 14 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Забыча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Забычанні.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сельсавет быў утвораны ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі 20 жніўня 1924 года пасля таго, як у выніку другога ўзбуйнення БССР усходнія этнічна беларускія землі былі вернуты Беларусі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сельсавета існавалі скасаваныя сёння вёскі Мая, Гарадок, Чырвоная Іскра[1].
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Касцюковіцкага раёна, аддалены ад раённага цэнтра на 20 км. На тэрыторыі сельсавета працкаюць рэкі Жадунька і Крупня, праходзіць аўтамабільная дарога Касцюковічы — Чэрыкаў[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1026 чалавек, з іх 92.2 % — беларусы, 7 % — рускія, 0.6 % — украінцы. Станам на 2018 год, у Забычанскім сельсавеце было 868 жыхароў і 400 двароў.
На тэрыторыі сельсавета дзейнічае філіял №1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Адукацыю забяспечвае ДУА «Мурынборскі ВВК яслі-сад-сярэдняя школа», культурныя ўстановы на тэрыторыі сельсавета прадстаўлены Забычанскім і Мурынборскім сельскімі клубамі. Усталявана 9 помнікаў і абеліскаў салдатам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Медычныя паслугі аказваюць Забычанская бальніца і фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Мурын Бор, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць крамы Касцюковіцкага раённага спажывецкага грамадства. Працуюць аддзяленні сувязі у Забычанні, Нізьках і Негіне. Тэлефонныя станцыі знаходзяцца ў вёсках Нізькі і Забычанні[2].
Зноскі
- ↑ ГВБ, т.5-1, с.670—671
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Забычанскі сельскі савет. Агульная характарыстыка (руск.) . Касцюковіцкі райвыканкам (31 сакавіка 2018). Праверана 19 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9.