Бацвінаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бацвінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Крычаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бацвінаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Святлана Мікалаеўна Банадысева
Насельніцтва (2009) 1 484
Плошча 170,01 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Бацві́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бацвінаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета[1], 24 чэрвеня 1960 года — тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1484 чалавекі[3], з іх 90,4 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1254 чалавекі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.