Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Ярмаліцкі
Сцяг Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта
з верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Папярэднік Алена Іванаўна Алексіна

Нараджэнне 1970[1]
Адукацыя Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Дзейнасць палітык
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік

Сяргей Уладзіміравіч Ярмаліцкі (нар. 1970, Сычыкі, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч. З 2020 года старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Фрунзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1993 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у папраўчай калоніі № 17: начальнікам атрада, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным, начальнікам аператыўнага аддзела, намеснікам начальніка калоніі. У 2010—2015 гадах узначальваў ПК № 17.

У 2015 годзе прызначаны начальнікам упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[2].

У верасні 2020 года прызначаны старшынёю Гомельскага раённага выканаўчага камітэта.

Санкцыі ЕС

10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза «за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і іншымі зняволенымі»[3].

Зноскі

  1. а б https://gp.by/novosti/novosti-belarusi/news222529.html
  2. Лукашенко обновил руководство в нескольких районах Гомельской области (руск.). Правда Гомель (3 верасня 2020).
  3. Коровенкова, Татьяна. Стали известны фамилии 16 чиновников, пополнивших список невъездных в ЕС (руск.). БелаПАН. TUT.BY (11 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2011. Праверана 4 верасня 2020.