Будынак былога жылога дома (Нароўля)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак былога жылога дома
51°48′04″ пн. ш. 29°30′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы другая паловая XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000535шыфр 313Г000535
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак былога жылога дома — будынак у г. Нароўля Гомельскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Кастрычніцкай, 12. Прыклад драўлянага дойлідства[1].

Гісторыя

Пабудаваны ў другой палавіне XIX ст. з дрэва. За савецкім часам тут размяшчаўся раённы Дом піянераў і школьнікаў[1]. Цяпер у ім размяшчаецца Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам. Пастаўлены па высокім цагляным цокалі. Над галоўным уваходам — балкон на 4 слупах. 3 боку дваровага фасада была прыбудавана галерэя (не збераглася). Фасады дома аздоблены дэкаратыўнай шалёўкай. Прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах. Па перыметры будынка праходзіць разны карніз. Фрыз і гарызантальныя цягі таксама ўпрыгожаны разьбой. Вуглы зруба ашаляваны стылізаванымі пілястрамі з базамі і капітэлямі. Па-мастацку дэкарыраваны і бляшаныя вадасцёкі. Планіроўка калідорная[1].

Зноскі

  1. а б в А. М. Кулагін. 1366. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура

Спасылкі