Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі
Дата нараджэння 1 снежня 1974(1974-12-01) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Узнагароды

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (нар. 1 снежня 1974, в. Алешавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2022 года).

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Геаметрыя і тапалогія», у 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геометрия собственной группы Пуанкаре» ў спецыялізаваным савеце пры Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2002 года, з 2008 года па 2010 год — намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, з 2010 па 2015 год — начальніка вучэбна-метадычнага кіравання ўніверсітэта, з 2015 па 2019 год — дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. З 2019 года займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Выбраная бібліяграфія

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў — геаметрыя аднародных прастор, спароджаных глабальнымі парамі; інварыянтныя дыферэнцыяльна-геаметрычныя структуры на аднародных прасторах. З’яўляецца аўтарам 22 навуковых прац. Курсы, якія выкладаюцца: Уводзіны ў матэматыку, Геаметрыя і алгебра[2].

З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і навукова-метадычных работ, распрацоўшчыкам курсаў «Геаметрыя і алгебра», «Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія».

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай і Граматай ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У 2016 годзе ён быў занесены на Дошку Гонару Ленінскага раёна Гродна. У 2015 годзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена падзяка за плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі[3].

Зноскі