Эрнст Міхайлавіч Бабенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнст Міхайлавіч Бабенка
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1937(1937-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 2019(2019-08-15)[1] (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне Прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Дружбы народаў
Медаль «Ветэран працы»
Ордэн Пашаны, Беларусь

Эрнст Міха́йлавіч Бабéнка (21 кастрычніка 1937, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 15 жніўня 2019) — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 ПГУ) (1974—1976, 1987—1993) і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993—2003). Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Сапраўдны член Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай і Беларускай інжынернай акадэмій.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1937 года ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1954 годзе з аднакай скончыў сярэднюю школу № 2 горада Маладзечна.

У 19541959 — студэнт Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Дз. І. Мендзялеева.

У 19591962 гадах — машыніст газанаддуўкі, начальнік змены, намеснік начальніка пякоксавага цэха Чалябінскага металургічнага завода.

У 19621968 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком групы, начальнікам лабараторыі, начальнікам аддзела тэхналагічных лабараторый Дзяржаўнага навукова-даследчыцкага інстытута электроднай прамысловасці (г. Чалябінск). Падрыхтавана і абаронена ў МХТІ кандыдацкая дысертацыя (1967).

У 19681970 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута.

У 19701973 гадах — дырэктар Наваполацкага філіяла БТІ.

У 19741976 гадах — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута[2].

У 19761985 гадах — дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута электроднай прамысловасці Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква). Пры непасрэдным удзеле Э. М. Бабенкі былі распрацаваныя эфектыўныя спосабы атрымання каменнавугальных пекаў, вугляродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матарыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне у абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіяцыйнай, і былі асветлены ў доктарскай дысертацыі (1988).

У 19851987 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб’яднання «Саюзвуглярод» Міністэрства каляровай металургіі СССР (г. Масква).

З пачаткам перабудовы цэнтральныя органы кіравання паступова губляюць уплыў на эканамічнае жыццё краіны. Э. М. Бабенка прымае прапанову Міністра сярэдняй і вышэйшай адукацыі БССР М. М. Мяшкова і вяртаецца ў Наваполацк.

У 19871993 гадах працуе рэктарам Наваполацкага політэхнічнага ўніверсітэта, а пасля яго пераўтварэння (Прыказ № 115 ад 8.10.1993 г.) узначальвае ў 19932003 гадах Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт[3].

Дзякуючы намаганням Э. М. Бабенкі у 2003 годзе Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў перададзены комплекс будынкаў Полацкага езуіцкага калегіума, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як унікальны помнік архітэктуры міжнароднага значэння[4].

У 20032016 гадах — прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газа Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Э. М. Бабенка займаецца вывучэннем вадкіх і цвёрдых прадуктаў каменнавугальнага паходжання. Прымаў удзел у распрацоўцы эфектыўных спосабаў атрымання каменнавугальных пекаў, вуглеродных валокнаў і цэлага шэрагу кампазіцыйных матэрыялаў, якія знайшлі сваё выкарыстанне ў абарончай прамысловасці, у прыватнасці, касмічнай і авіацыйнай.

Пад кіраўніцтвам Э. М. Бабенкі супрацоўнікамі кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў выкананы шэраг работ для прамысловасці, большасць з якіх звязана з распрацоўкай тэхналогій і тэхнічны рашэнняў вытворчасці пекаў з рэшткавых прадуктаз нафтаперапрацоўкі, атрымання бітумаў і бітумазмяшчальных кампазіцыйных матэрыялаў[5].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпутат Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў
  • Дэпутат Чалябінскага гарадскогf Савета народных дэпутатаў
  • Дэпутат Віцебскага абласногf Савета народных дэпутатаў
  • Член камісіі па навукова-тэхнічнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі
  • Бабенко, Э. М. Второй политех Беларуси: начало: к 50-летию Полоцкого государственного университета / Эрнст Бабенко. — Новополоцк: Полоцкий государственный университет, 2018. — 176 с., 50. ил. ISBN 978-985-513-585-9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]