Алег Аляксандравіч Раманаў
Алег Аляксандравіч Раманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія і палітыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Чэслаў Станіслававіч Кірвель[d] |
Узнагароды |
Алег Аляксандравіч Раманаў (9 жніўня 1975, Гродна) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар, функцыянер рэжыму Лукашэнкі.
Старшыня партыі «Белая Русь» (з чэрвеня 2022 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 жніўня 1975 года ў Гродне. Скончыў біялагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, затым — аспірантуру гэтай жа ВНУ і ў 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі». Пазней скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 2015 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені доктара філасофскіх навук на тэму «Усходнеславянская цывілізацыя як суб’ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый» па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія». Мае вучонае званне прафесара.
Працаваў псіхолагам у сярэдняй школе ў Гродне, затым — выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і прафесарам кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З лютага 2018 года[1] па 11 сакавіка 2021 года[2] займаў пасаду першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 11 сакавіка 2021 года па чэрвень 2022 года працаваў рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.
У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Раманава[3].
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]А. А. Раманаў — вучань вядомага гродзенскага філосафа Чэслава Кірвеля, аднаго з самых адыёзных прыхільнікаў канцэпцыі «рускага свету» ў сучаснай Беларусі, што аказала моцны ўплыў на навуковыя і грамадска-палітычныя погляды. Напрыклад, у назвах навуковых публікацый А. А. Раманава амаль не ўзгадваецца Беларусь, вядзецца ў іх пераважна пра ўсходніх славян або Расію. Шмат увагі аўтар надае рускай (найперш рэлігійнай) філасофіі, «усходнеславянскай цывілізацыі», «еўразійству» і інш.
Публічна выказвае настальгію па Савецкім Саюзе, шкадуе пра яго знікненне, крытыкуе заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці агулам і нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў Беларусі ў прыватнасці, выступае за максімальна глыбокую інтэграцыю Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Лічыць, што стратэгія ЗША ў Другой сусветнай вайне палягала ў зацягванні канфлікту нацысцкай Германіі і СССР для атрымання выгады. У ліпені 2022 года ён адзначыў, што толькі ЗША зацікаўлены ў працягу Украінай супраціўлення расійскаму ўварванню. Актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і яго палітыку.
Алег Раманаў з’яўляецца вернікам Рускай Праваслаўнай Царквы, шмат супрацоўнічае з царкоўнымі структурамі Беларускага экзархата і мясцовымі праваслаўнымі іерархамі.
Удзел у палітычных рэпрэсіях
[правіць | правіць зыходнік]З прыходам Алега Раманава на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звязваюць пачатак у ВНУ актыўнага пераследу студэнтаў і выкладчыкаў, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і звальненні кандыдатаў і дактароў навук з універсітэта за публічную крытыку дзеянняў беларускай улады ў паслявыбарны перыяд[4][5].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Восточнославянская цивилизация в горизонте открытой истории / О. А. Романов. — 2-е изд. — Гродно: ГрГУ, 2018. — 334 с.
- Восточнославянская цивилизация в горизонте открытой истории / О. А. Романов. — Гродно: ГрГУ, 2014. — 334 с.
- Современный социум: характер и направленность развития / Е. М. Бабосов, Ч. С. Кирвель, О. А. Романов. — Минск: Четыре четверти, 2013. — 725 с.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Гродзенскага аблвыканкама.
Зноскі
- ↑ Першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў прыхільнік «рускага свету»
- ↑ а б Главы МЧС и СК, военные, замы в министерствах и ректоры — Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы
- ↑ Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі» . Новы Час (15 красавіка 2023).
- ↑ Еўрарадыё: Новы рэктар Полацкага ўніверсітэта звольніў доктара навук
- ↑ Радыё «Рацыя»: Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Архівавана 13 сакавіка 2021.
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання