Працоўная слава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:04, 16 лістапада 2023, аўтар Maksim L. (размовы | уклад) (сайт дадаў на Вікіданыя)
«Працоўная слава»
Тып газета
Краіна
Рэдактар Вераніка Віктараўна Загорская
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Галоўны офіс Валожын, пл. Свабоды, 4
Тыраж 4281 (2019)
Вэб-сайт valozhin.by

Працоўная слава — раённая газета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

Гісторыя

Першы нумар Валожынскай раённай газеты выйшаў у свет 10 кастрычніка 1939 года пад назвай «Іскра». Першая пасляваенная «Іскра» з’явілася ў ліпені 1944-га, апошняя — у снежні 1962 года. У красавіку 1965 года адбываецца другое нараджэнне газеты: яна выдаецца пад назвай «Працоўная слава».

Больш за 30 гадоў пры «Працоўнай славе» дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Рунь». З яго пачыналі свой творчы шлях нашы землякі-паэты Пятро Бітэль, Хведар Чэрня, Казімір Камейша, Віктар Шніп.

Заснавальнікам газеты на сённяшні дзень з’яўляецца Валожынскі выканаўчы камітэт. Тэматыка газеты зарыентавана на асвятленне сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна.

На сённяшні дзень газета выходзіць у поўнакаляровым афармленні, выдаецца ў друкарні «Чырвоная зорка» г. Мінска. Газета выходзіць фарматам А3, агульным аб’ёмам 24 старонак у тыдзень[1].

Рэдактары

  • Сямён Уладзіміравіч Ломаць
  • Софія Ігнатаўна Кавяза
  • Таццяна Аляксееўна Шаблыка
  • Алена Мікалаеўна Лашук
  • Ірэна Францаўна Пашкевіч
  • Сяргей Браніслававіч Садоўскі
  • Вераніка Віктараўна Загорская

Зноскі