Аксана Рыгораўна Яшчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Рыгораўна Яшчанка
Дата нараджэння 22 студзеня 1969
Месца нараджэння Гомель, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя, этналогія
Месца працы Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Навуковы кіраўнік Аляксандр Іванавіч Лакотка
Узнагароды

Аксана Рыгораўна Яшчанка (нар. 22 студзеня 1969 года ў Гомеле) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 1991 годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 29 красавіка 1999 года там жа абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія» на тэму «Этнаканфесійны склад і асаблівасці побыту насельніцтва Гомеля ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзя».

У 2006 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта ў галіне гісторыі.

12 чэрвеня 2023 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дыссертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія» на тэму «Побыт гараджан Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXI стагоддя».

З 1997 года працуе на розных пасадах у Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Францыска Скарыны:

  • асістэнтам кафедры гісторыі Беларусі (1997—1999);
  • старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі (199—2000);
  • намеснікам дэкана гістарычнага факультэта (1999—2002);
  • старшым выкладчыкам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін 2000—2001);
  • дацэнтам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (2001);
  • загадчыкам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (2002—2008);
  • загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі (з 2008 года).

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем этналогіі і гісторыі паўсядзёнасці гарадского насельніцтва Беларусі, этнакультурных працэсаў у гарадах Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе, розныя аспекты матэрыяльнай і духоўнай культуры гараджанзаймаецца гісторыка-краязнаўчым вывучэннем Гомеля, Усходняга Палесся і Пасожжа. Даследуе жыллё і адзенне гараджан, іх харчаванне, вольны час, дзяцінства, гендарныя адносіны і інш.

Ёю ўпершыню прасочана эвалюцыя гарадскога ладу жыцця на Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXI стагоддзя і паказаны адрозненні ў побыце гараджан у розныя гістарычныя перыяды: у другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя, у савецкія дзесяцігоддзі і на сучасным этапе. На падставе архіўных матэрыялаў, візуальных крыніцах і інфармацыі палявых даследаванняў ёю ахарактарызаваны ўзровень добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя, выяўлена дынаміка навацый і ступень захавання традыцыйных форм беларускай культуры ў гарадах, а таксама даказана важная роля горада ў адраджэнні, захаванні і папулярызацыі беларускай народнай культуры.

З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

Літаратура

  • Ященко Оксана Григорьевна // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 457—458.

Спасылкі