Перайсці да зместу

Łučnik

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Łučnik

Łučnik — часопіс, які выходзіў на беларускай мове ў Аўстраліі ў 1952-1958 гадах, орган Задзіночання беларускіх ветэранаў у Аўстраліі і Новай Зеландыі. Галоўны аўтар і выдавец — Данат Яцкевіч.

Праз адсутнасць кірылічнай друкаркі часопіс выходзіў лацінкай. Змест выдання складалі паведамленні з жыцця беларускай эміграцыі, Рады БНР і дзейнасці Задзіночання беларускіх ветэранаў і ягоных аддзелаў. Публікаваліся невялікія літаратурныя творы пераважна аўтарства самога выдаўца (кшталту апавядання «Сын нацдэма»), а таксама папулярныя нарысы з гісторыі і актуальных праблем сучаснасці (прыкладам, «Турэччына — надзейны саюзнік»).

Напачатку часопіс выходзіў штомесяц, потым (ад сакавіка 1953 года) — раз на два месяцы і радзей. Большасць з 22 нумароў часопіса выйшлі ў Брысбене, аднак з пераездам галоўнага рэдактара ў Мельбурн у 1956 годзе туды ж было перанесена і само выданне, дзе хутка яно спыніла існаванне.

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).