Данат Яцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Данат Яцкевіч
Дата нараджэння 6 мая 1924(1924-05-06) ці 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1969(1969-07-11)
Месца смерці
Жонка Эўлалія Яцкевіч
Член у

Данат Яцкевіч (псеўданім: Данат Баян; 6 мая 1924 або 1922, Ліда — 11 ліпеня 1969, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, лейтэнант БКА.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З 1944 года знаходзіўся ў Германіі, дзе браў удзел у дзейнасці беларускіх арганізацый. У 1949 годзе пераехаў у Аўстралію. Актыўны арганізатар і удзельнік беларускага жыцця ў Брысбене. Адзін з ініцыятараў стварэння Брацтва Святога Юрыя БАПЦ. Заснавальнік задзіночання беларускіх ветэранаў і выдавец ягонага друкаванага органу «Лучнік». Доўгачасовы кальпартатар беларускай прэсы ў Брысбене. У 1956 годзе перабраўся з сям’ёй у Мельбурн, дзе далучыўся да тамтэйшага беларускага жыцця. Быў ініцыятарам набыцця Беларускага дома. Займаўся выдавецкай дзейнасцю. Пад псеўданімам Данат Баян друкаваў невялічкія п’есы для дзяцей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]