Задзіночанне беларускіх ветэранаў у Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Задзіночанне беларускіх ветэранаў у Аўстраліі (і Новай Зеландыі) (ЗБВА) — беларуская камбатанцкая арганізацыя ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Арганізаванае ў лютым 1950 г. у Брысбене, афіцыйна зарэгістравана як агульнааўстралійская арганізацыя 25 сакавіка 1950 г. Галоўным ініцыятарам стварэння і кіраўніком быў Данат Яцкевіч. Было абвешчана пра стварэнне аддзелаў арганізацыі ў Перце (1952 г.), Келмскаце (1952 г.; з 6 студзеня 1952 г. аддзел прыняў назву ЗБВ у Заходняй Аўстраліі), Адэляйдзе (1952 г.), Мельбурне (1956 г.), Тайджэры (Новая Зеландыя, 1954 г.; З гэтага часу арганізацыя змяніла назву — ЗБВ у Аўстраліі і Новай Зеландыі) — да назову арганізацыі далучаецца адпаведнае пазначэнне. Галоўнае кіраўніцтва на Аўстралію ажыццяўлялася з управы ў Брысбене.

Кірункамі дзейнасці было наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў, а таксама рэпрэзентацыя беларусаў у аўстралійскім грамадстве і стасунках з іншымі арганізацыямі. Задзіночанне імкнулася актыўна ўдзельнічаць у стварэнні беларускіх стэндаў на міжнацыянальных выставах, наладзіла трансляцыю беларускіх песень на радыё, выдавала часопіс «Łučnik», мела ўласную друкарню. Арганізацыя аб'ядноўвала ў сваіх шэрагах прыхільнікаў Рады БНР і прызнавала ў камбатанцкіх справах непахісны аўтарытэт Франца Кушаля. З 1952 г. пры ЗБКА дзейнічала Задзіночанне беларускіх жанчын (кіраўнічцка Эўлялія Яцкевіч).

Нягледзячы на поспехы ў арганізацыі ветэранскай дзейнасці ў Аўстраліі, не абышлося без непаразуменняў. У другой палове 1951 г. калі рыхтаваўся паўстаць аддзел ЗБВА ў Мельбурне.

Спыніла існаванне хутка пасля пераезду кіраўніка Даната Яцкевіча ў Мельбурн. Да канца 1950-х гадоў звесткі пра арганізацыю зніклі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.
  • Грыбоўскі, Ю. Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе пасьля Другой сусьветнай вайны / Юры Грыбоўскі // Запісы = Zapisy. — 2009. — № 32. — С. 404 — 431.