Вольга Эдуардаўна Самусік
Вольга Самусік | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Вольга Эдуардаўна Самусік |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1985 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 2010 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 2004—2010 |
Жанры | рок |
Калектывы | Tarpach, žygimont VAZA, Hasta La Fillsta |
Супрацоўніцтва | Лявон Вольскi[1], Neuro Dubel[2], BN[3] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Вольга Самусік (7 студзеня 1985, Мінск, Беларусь — 7 снежня 2010, Мінск, Беларусь) — вакалістка гуртоў «žygimont VAZA», «Tarpach»[4] і «Hasta La Fillsta»[5], па выніках Рок-каранацыі-2007 — рок-князёўна года, журналіст.
Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фестывалю «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[6].
У 2002 паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі. З вясны 2004 працавала ў «Музыкальнай газеце», таксама супрацоўнічала з «Народнай воляй», «БДГ», «Беларускай маладзёжнай»[7]. У 2007—2008 годах працавала журналісткай на «Новым радыё», вяла перадачу «Антыпоп»[8][9]. Пасля заканчэння вучобы ў 2008 годзе была размеркавана ў газету «СБ. Беларусь сегодня»[10].
Памерла ва ўзросце 25 гадоў ад ускладненняў пасля аперацый[11].
Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у снежні 2011 года. Падчас імрэзы на сцэну мінскага клуба «Loft» выйшлі Аляксандр Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Кулінковіч, Юрый Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік[12].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]У справаздачы са зборнага канцэрта з удзелам гурту «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайта «LiveSound.by», адзначала харэаграфію і вакальныя здольнасці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[13].
Алег Клімаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя і класныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA»[14]. Гітарыст «Tarpach» Дзмітрый Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобай, здольнай шмат на што»[14]. Пра «з’яву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадзюсар «Рок-Каранацыі» Юрый Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энергію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкай»[14]. Лявону Вольскаму па сумесным праектам спявачка запомнілася сваёй адказнасцю і прафесійнасцю[14].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- žygimont VAZA — «Distortion» (2005)
- Лявон Вольскi — «Такога няма нідзе» (2010)
- Hasta La Fillsta — «№ 1» [EP] (2010)
- Tribute to Neuro Dubel (2011)
Відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- žygimont VAZA — «Distortion»
- Tarpach — «Я люблю людзей»
- Tarpach — «Нечакана»
- Лявон Вольскi — «Такога няма нідзе»
- Neuro Dubel — «20 лет в тумане»
Зноскі
- ↑ Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Шульц, Міра. Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ W.. Трибьют Depeche Mode плюс дебют (руск.). Музыкальная газета (13 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
- ↑ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (руск.). СТБ (13 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2020.
- ↑ Скоробогатова, Елена. Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ В возрасте 25 лет скончалась "Рок-княжна-2007" Ольга Самусик (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (12 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
- ↑ Волкова, С. «Рок-княжна-2007»(руск.) // 7 дней . — 2008. — № 11. — С. 31.
- ↑ «Антипоп» - белорусский рок на радио (руск.). Музыкальная газета (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2020. Праверана 8 студзеня 2020.
- ↑ Лукашук, Дмитрий. Ольга Самусик: "Не буду же я и по улице голышом прыгать" (руск.). Experty.by (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
- ↑ Оля Самусик (1985 – 2010) (руск.). Тузін Гітоў. Experty.by (8 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
- ↑ Будкін, Сяргей. Вользе спадабалася б – у Мінску прайшоў канцэрт памяці Вольгі Самусік . Будзьма беларусамі!. TUT.BY (9 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 8 студзеня 2021.
- ↑ Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling”. СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ а б в г Будкін, Сяргей. Моманты Волі . Тузін Гітоў. Experty.by (9 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Моманты Волі / Успаміны сяброў і калег на Experty.by
- Ольга Самусик: «Не буду же я и по улице голышом прыгать» / Інтэрв’ю Вольгі Самусік выданню Ежедневник
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Музыканты паводле алфавіта
- Памерлі ад пнеўманіі
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»