Перайсці да зместу

Ёган Шнайдэр-Аман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёган Шнайдэр-Аман
ням.: Johann Schneider-Ammann
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 лістапада 2010 — 31 снежня 2018
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
6 снежня 1999 — 31 кастрычніка 2010
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2016 — 31 снежня 2016

Нараджэнне 18 лютага 1952(1952-02-18)[1][2][…] (72 гады)
Імя пры нараджэнні ням.: Johann Niklaus Schneider
Жонка Katharina Schneider-Ammann[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган Ніклаўс Шнайдэр-Аман (ням.: Johann Niklaus Schneider-Ammann; нар. 18 лютага 1952 года, Зумісвальд, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі бізнесмен і палітык. Член Федэральнага савета Швейцарыі, кіраўнік Дэпартамента эканомікі з 1 лістапада 2010 па 31 снежня 2012 года, Дэпартамента па эканамічных пытаннях, адукацыі і даследаваннях Швейцарыі з 1 студзеня 2013 года. У канцы 2014 года быў абраны віцэ-прэзідэнтам Швейцарыі на 2015 год. Праз год быў абраны на прэзідэнцкі тэрмін на 2016 год.

Сын ветэрынара, Шнайдэр-Аман нарадзіўся ў Зумісвальдзе. Атрымаў дыплом інжынера-электрыка ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха ў 1977 годзе, затым ступень магістра дзелавога адміністравання ў бізнес-школе INSEAD у Францыі ў 1983 годзе.

У 1978 годзе ён стаў мэнэджэрам праекта Oerlikon-Bührle. З 1981 года працаваў у інжынірынгавай кампаніі, якая належыць сям’і яго жонкі Катарыны Шнайдэр-Аман, спачатку генеральным дырэктарам, а з 1990 года ў якасці прэзідэнта Групы Аман. У 2003 годзе ён стаў старшынёй праўлення Mikron Technology Group, дзе да гэтага быў членам праўлення. З 1998 года быў таксама чальцом упраўлення Swatch Group.

22 верасня 2010 года Шнайдэр-Аман быў абраны ў Федэральны савет Швейцарыі замест Ганса-Рудольфа Мерца. Ён узначаліў Федэральны дэпартамент эканомікі з 1 лістапада 2010 года. Раней ён абвясціў аб сваім намеры пакінуць свае пасады ў карпарацыях у выпадку свайго абрання.

1 студзеня 2015 года Шнайдэр-Аман уступіў на пасаду віцэ-прэзідэнта Швейцарыі. Праз год заняў пасаду прэзідэнта краіны.

31 снежня 2018 года пакінуў пасаду ў Федэральным савеце Швейцарыі і сышоў у адстаўку.

Зноскі

  1. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  2. Johann Schneider-Ammann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.