Перайсці да зместу

Дзідзье Буркгальтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзідзье Буркгальтэр
фр.: Didier Burkhalter
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 лістапада 2009 1 лістапада 2017
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2014 31 снежня 2014
Папярэднік Улі Маўрэр
Пераемнік Сіманета Самаруга
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
3 снежня 2007 31 кастрычніка 2009
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
1 снежня 2003 2 снежня 2007

Нараджэнне 17 красавіка 1960(1960-04-17)[1][2][…] (66 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне reformed[d][5]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзідзье Буркгальтэр (фр.: Didier Burkhalter, нар. 17 красавіка 1960, Неўшатэль, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, які прадстаўляе Партыю Швейцарскіх лібералаў, з 1 лістапада 2009 па 31 кастрычніка 2017 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. Кіраўнік дэпартамента ўнутраных спраў (2009—2011) і дэпартамента замежных спраў (з 2012). Быў абраны прэзідэнтам Швейцарыі і выконваў абавязкі ў 2014 годзе.

У 1990—2001 быў дэпутатам парламента кантона Неўшатэль. З 2003 па 2007 — член Нацыянальнага савета Швейцарыі. З 2007 — дэпутат Савета кантонаў Швейцарыі.

У 2009 абраны пераемнікам свайго аднапартыйца Паскаля Кушпена ў Федэральны савет Швейцарыі. З 1 студзеня 2013 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі.

У канцы 2013 года быў абраны новым прэзідэнтам Швейцарыі. На пасаду заступіў з 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым захаваў пасаду кіраўніка дэпартамента замежных спраў.

6 мая 2014 года Буркгальтэр у якасці Дзеючага старшыні АБСЕ наведаў Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ва Украіне. З 1 студзеня 2015 года пакінуў пасаду прэзідэнта Швейцарыі. З пачатку лістапада 2017 года пакінуў Федэральны савет Швейцарыі.

Зноскі

  1. Didier Burkhalter // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  2. Didier Burkhalter // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://hls-dhs-dss.ch/de/articles/059641/2022-06-02/
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #135680212 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 6 лютага 2025.
  5. verschiedene Autoren Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 24 лютага 2026.