Перайсці да зместу

Рэнэ Фельбер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэнэ Фельбер
фр.: René Felber
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1987 1993
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
1967 1981
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1992 31 снежня 1992
Папярэднік Флавіа Коты
Пераемнік Адольф Огі

Нараджэнне 14 сакавіка 1933(1933-03-14)[1][2][…]
Смерць 18 кастрычніка 2020(2020-10-18)[3] (87 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва[4]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэнэ Фельбер (фр. René Felber; 14 сакавіка 1933, Біль, кантон Берн, Швейцарыя — 18 кастрычніка 2020) — швейцарскі сацыял-дэмакратычны палітык, прэзідэнт.

Пасля навучання ў Неўшатэлі, Рэнэ Фельбер з 1955 па 1964 год працаваў настаўнікам у Дамбрэсоне і Ле-Локлі. У 1958 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю, а праз два гады быў абраны ў Генеральны савет Ле-Локле. Яшчэ праз чатыры гады, у 1964, стаў мэрам Ле-Локле і быў ім 16 гадоў. Адначасова ў 1965—1976 гг. быў чальцом Вялікага савета (парламента) кантона Неўшатэль і Нацыянальнага савета Швейцарыі (1967—1981). У 1981 годзе Фельбер увайшоў у кантанальны ўрад Неўшатэля, дзе ўзначаліў дэпартамент па справах фінансаў і царквы.

У снежні 1987 года абраны ў Федэральны савет Швейцарыі. З 1 чэрвеня 1984 года па 20 мая 1985 года — прэзідэнт Кантанальнага савета Неўшатэля. З 9 снежня 1987 года па 31 сакавіка 1993 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1988 года па 31 сакавіка 1993 года — начальнік дэпартамента замежных спраў. З 1 студзеня па 31 снежня 1991 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1992 года — прэзідэнт Швейцарыі. Падаў у адстаўку ў сакавіку 1993 года, пасля таго як у яго быў дыягнаставаны рак мачавога пузыра.

Памёр 18 кастрычніка 2020 года.

Зноскі

  1. René Felber // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  2. 1 2 verschiedene Autoren Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  3. L’ancien conseiller fédéral René Felber est décédé // Le Temps — 1998. — ISSN 1423-3967; 1663-3997
  4. verschiedene Autoren Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 24 лютага 2026.