Перайсці да зместу

Арнольд Колер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнольд Колер
ням.: Arnold Koller
Head of the Federal Department of Defence, Civil Protection and Sports[d]
1987 — 1989

Нараджэнне 29 жніўня 1933(1933-08-29)[1][2] (90 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арнольд Колер (ням.: Arnold Koller; нар. 29 жніўня 1933 года) — швейцарскі юрыст, палітык, прэзідэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў эканоміку ва Універсітэце Санкт-Галена (скончыў у 1957) і права ва ўніверсітэце Фрыбура. У 1966 годзе атрымаў дыплом адваката і ступень доктара юрыдычных навук. У 1971-72 гг. завяршыў сваю адукацыю ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

З 1971 па 1986 год Колер абіраўся членам Нацыянальнага савета Швейцарыі і прадстаўляў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю. Быў прэзідэнтам савета (1984-85).

10 снежня 1986 года Фурглер абраны ў Федэральны савет (урад) Швейцарыі. З 26 лістапада 1984 года па 2 снежня 1985 года — прэзідэнт Нацыянальнага савета Швейцарыі. З 10 снежня 1986 года па 30 красавіка 1999 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1987 года па 3 лютага 1989 года — начальнік ваеннага дэпартамента. З 3 лютага 1989 года па 30 красавіка 1999 года — начальнік дэпартамента юстыцыі і паліцыі. У 1989, 1996 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1990, 1997 гадах — прэзідэнт Швейцарыі.

Зноскі

  1. Arnold Koller // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120733617 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.