Ёмбе (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёмбе
Статуэтка ёмбе
Статуэтка ёмбе
Саманазва yombe (BaYombe)
Колькасць 300 000
Рассяленне Замбія, Рэспубліка Конга, Ангола, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Этнічныя мовы ёмбе
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) фетышызм, хрысціянства
Блізкія этнасы тумбука, конга

Ёмбе (конга: yombe) — этнонім, прынамсі, двух народнасцяў Цэнтральнай Афрыкі, што пражываюць у Замбіі, Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. У ёмбе распаўсюджаныя паганскія вераванні, сярод ідалаў распаўсюджаны так званыя нкісі-нкондэ і фігуры мацярынства пхемба.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад крыніц назіраюцца некалькі варыянтаў наймення: маёмбе (Mayombé/Mayombe/Majombe), баёмбе (Bayombe), іёмбе (Iombe), кіёмбе (Kiombe/Kiyombe), кіёмбі (Kiombi), маёмба (Mayomba), маюмба (Mayumba), ёмбес (Yombés), маюмбе (Mayumbe/Majumbe), юмбе (Yumbe).

Дэмаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 году ў Замбіі на тэрыторыі 1620 км² пражывала каля 15 000 чалавек, якія вызналі сябе як ёмбе[1]. Гэтую групу прынята ўключаць да ліку народа тумбука[2]. Самі ёмбе былі адной з шасці этнічных груп, якія ўварваліся да тумбука ў 1760-х гадах. Іншая група, таксама званая ёмбе, пражывае ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Конга, а таксама ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе[3]. Іх прылічаюць як падгрупа буйнейшага народа конга.

Ёмбе маюць уласную аднайменную мову, адну з моў банту. Агульная колькасць носьбітаў ацэньвалася ў пачатку 2000-х гадоў больш чым у мільён чалавек, у тым ліку 669 000 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (2002 г.), 348 000 у Рэспубліцы Конга (2000 г.) і 39 400 у Анголе (2000 г.).

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Ёмбе ў асноўным займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваючы такія культуры, як бананы, кукуруза, фасолю, маніёк, арахіс і ямс. Вырошчваючы ў першую чаргу дзеля ўласнага пражытка, яны таксама прадаюць свой ураджай на рынках. Уздоўж ракі Конга разводзяць коз, свіней і курэй, а таксама займаюцца рыбнай лоўляй. Мужчыны, якія валодаюць рамёствамі і мастацтвам, займаюцца ткацтвам, разьбой і выплаўленнем, а жанчыны вырабляюць гліняныя чыгуны[4].

Культурна-рэлігійныя звычаі[правіць | правіць зыходнік]

Ёмбе вядомыя разьбой статуэтак, што выяўляюць, напрыклад, каралёў і з’яўляюцца прадметамі раскошы або ж жанчынападобныя фігуркі мацярынства пхемба (phemba)[4][5]. Для абрадаў таксама вырабляюцца маскі, барабаны і фігуркі нкісі-нкондэ (nkisi nkonde)[6]. Іхнія пахавальныя фігуры вядомы сваёй рэалістычнасцю[7].

Вярхоўнае бажаство ёмбе — Нгома Бунзі (Ngoma Bunzi), родам з недасягальнага царства Юлу. З ім звязваюцца праз духаў зямлі нзамбі-а-ці (Nzambi a Tsi) і рачнымі духамі сімбі (Simbi). Ёмбе будуюць святыні выбітным продкам, напрыклад вясковым правадырам, якія, паводле павер’яў, валодалі асаблівымі сіламі[6]. Паўночназамбійскія ёмбе вераць, што людзі маюць тры розныя ідэнтычнасці: біялагічную, сацыяльную і духоўную. Іхняе сацыяльнае становішча ўплывае на тып пахавання, якое іх чакае пасля скону[8].

Зноскі

  1. Database for Indigenous Cultural Evolution (DICE):Yombe Factsheet(недаступная спасылка). University of Missouri. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2017. Праверана 16 кастрычніка 2016.
  2. (англ.) Chondoka, Yizenge (16 снежня 2015). A History of the Tumbuka from 1400 to 1900. Xlibris Corporation. p. 238. ISBN 978-1-4990-9628-6.
  3. (англ.) Appiah, Kwame Anthony; Gates, Henry Louis Jr., рэд-ры (1999). Africana: The Encyclopedia of the African and African American Experience (1st ed.). New York: Basic Books. p. 2035. ISBN 0-465-00071-1.
  4. а б (англ.) Tribal African Art: Yombe. Zyama.com. Праверана 16 кастрычніка 2016.
  5. Гл. таксама (фр.) Raoul Lehuard, Les Phemba du Mayombe : les figures sculptées dites phemba du Mayombe, Arts d'Afrique noire, 1977, p. 122
  6. а б (англ.) Yombe. Art & Life in Africa. Праверана 16 кастрычніка 2016.
  7. (англ.) Vogel, Susan Mullin (1981). For Spirits and Kings: African Art from the Paul and Ruth Tishman Collection. Metropolitan Museum of Art. p. 214. ISBN 978-0-87099-267-4.
  8. (англ.) Fukuyama, Mary A.; Sevig, Todd D. (28 July 1999). Integrating Spirituality into Multicultural Counseling. SAGE Publications. p. 99. ISBN 978-1-5063-2072-4.
  9. Гл. таксама Léo Bittremieux, La Société secrète des Bakhimba au Mayombe, G. van Campenhout, Bruxelles, 1936, 327 p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

на ангельскай мове
  • George Clement Bond (1991). "Ideology, persons, and spirits: the Yombe of northern Zambia". In Kortright Davis, Elias Farajaje-Jones (рэд.). African creative expressions of the divine. Washington, DC: Howard University School of Divinity. p. 158-180.
на нямецкай мове
  • Mabiala Matouba-Ngouma (1987). Symbolik der Namensgebung bei den Yombe, Zaire. Vol. 10. Köln: Afrikanistische Arbeitspapiere: Schriftenreihe des Kölner Instituts für Afrikanistik. p. 73-87.
  • Mabiala Matouba-Ngouma (1989). Frauen, Kunsthandwerk und Kultur bei den Yombe in Zaïre. Göttingen: Édition Re. p. 356. ISBN 3927636029.
на французскай мове
  • Alain Lecomte, Raoul Lehuard, Bertil Söderberg (2014). Les sifflets bakongo: Lower Congo whistles. Paris: Éditions Alain Lecomte. p. 200. ISBN 978-2-9544167-0-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) (BNF 978-2-9544167-0-0)
  • Alain Lecomte, Raoul Lehuard, Kovo N'Sondé, Jean N'Sondé (2016). Bakongo. Les fétiches mi-nkondi, mi-nkisi. Paris: Éditions Alain Lecomte. p. 439. ISBN 978-2-9544167-2-4.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) (BNF 45350937j)
  • Nzuzi Bibaki (1993). Le Dieu-mère: l'inculturation de la foi chez les Yombe. Kinshasa: Éditions Loyola. p. 207.
  • Albert Doutreloux (1967). L'ombre des fétiches: société et culture yombe. Publications de l'Université Lovanium de Léopoldville: Éditions Nauwelaerts. p. 288.
  • Raoul Lehuard (1 студзеня 1977). Les Phemba du Mayombe: les figures sculptées dites phemba du Mayombe. Arnouville: Arts d'Afrique noire. p. 122.
  • Raoul Lehuard (Восень 1987). "Le Nkisi nyambi". Arts d'Afrique noire. Arnouville. 63: 25–32.
  • Mavinga Muila (1986). Développement technique et société Yombe (Zaïre). Québec: Presses de l'Université Laval. ISBN 9780315254848.
  • Marie-Josiane Antoinette Ngimbi Bamweneko (1994). La dynamique de la famille Yombe face au travail salarié de la femme. Kinshasa: Facultés catholiques de Kinshasa. p. 207.
  • Cyrille van Overbergh, Édouard de Jonghe (1907). Les Mayombe (État indépendant du Congo). Bruxelles: Librairie Albert Dewit.