ФК Ньюкасл Юнайтэд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ньюкасл Юнайтэд
Поўная назва Newcastle United Football Club
Мянушкі Сарокі (Magpies)
Заснаваны 22 снежня 1892
Горад Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія
Стадыён Сент-Джэймс Парк
Умяшчальнасць: 52 409
Уладальнік Mike Ashley[d]
Прэзідэнт Лі Чэрнлі
Галоўны трэнер Рафаэль Бенітэс
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2017/18 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.

Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сезоне 1888/89[1]. Яе дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагоддзя і быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клуба намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «міфічныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраванне і ў эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы ранні перыяд у гісторыі горада[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Святога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клуба гэты фон быў трансфарміраваны ў блакітны. Поўнае змяненне зведаў і шчыт — цэнтральны элемент эмблемы, чыё першапачатковае напаўненне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».

У якасці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клуб, выступіў той жа герб Ньюкасла-эпон-Тайна: ён з’явіўся на кашулях у фінале Кубка Англіі 1920, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сезоне[3]. Працягваючы ўзнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 года, калі ў некалькі змененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Ірландыі Бр Роб Эліят 1986
2 Сцяг Ірландыі Аб Кіран Кларк 1989
3 Сцяг Уэльса Аб Пол Дамет 1991
4 Сцяг Паўднёвай Карэі ПА Кі Сон Ён 1989
5 Сцяг Швейцарыі Аб Фабіян Шэр 1991
6 Сцяг Англіі Аб Джамал Лесельс Капітан каманды 1993
8 Сцяг Англіі ПА Джонджа Шэлві 1992
9 Сцяг Венесуэлы Нап Саламон Рандон 1989
10 Сцяг Сенегала ПА Махамед Дыямэ 1987
11 Сцяг Шатландыі ПА Мэт Рычы 1989
12 Сцяг Славакіі Бр Марцін Дубраўка 1989
13 Сцяг Японіі Нап Ясіноры Муто 1992
14 Сцяг Англіі Аб Айзек Хейдэн 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Сцяг Бразіліі ПА Кенэдзі 1996
17 Сцяг Іспаніі Нап Аёзэ Перэс 1993
18 Сцяг Аргенціны Аб Федэрыка Фернандэс 1989
19 Сцяг Іспаніі Аб Хаўер Манкілья 1994
20 Сцяг Францыі Аб Фларыян Лежэн 1991
21 Сцяг Іспаніі Нап Хаселу 1990
22 Сцяг ЗША Аб Дэандрэ Едлін 1993
23 Сцяг Італіі Аб Антоніа Барэка 1995
24 Сцяг Парагвая ПА Мігель Альмірон 1994
26 Сцяг Англіі Бр Карл Дарлоу 1990
30 Сцяг Ганы ПА Крысціян Атсу 1992
36 Сцяг Англіі ПА Шон Лонгстаф 1997
41 Сцяг Англіі Бр Фрэдзі Вудман 1997

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Клубны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. 2,0 2,1 Герб горада Ньюкасл-Апон-Тайн. Newcastle City Council Official Website.
  3. Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]