Ёхана Сігюрдардоцір
Ёхана Сігурдардоцір Jóhanna Sigurðardóttir | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1 лютага 2009 — 10 мая 2013 | |||
Прэзідэнт | Олафур Рагнар Грымсан | ||
Папярэднік | Гейр Хілмар Хордэ | ||
Пераемнік | Сігмундур Давід Гунлаўгсан | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, сцюард | ||
Нараджэнне | 4 кастрычніка 1942[1][2] (77 гадоў) | ||
Муж | Торвальдур Ёханесан (разведзена)Ёніна Леасдоцір | ||
Дзеці | Два сыны, адзін пасерб | ||
Сайт | althingi.is/johanna/ | ||
Ёхана Сігюрдардоцір (ісл.: Jóhanna Sigurðardóttir [jouːhanːa 'sɪːɣʏrðartouhtɪr], 4 кастрычніка 1942) — ісландскі палітычны дзеяч.
Ранняя біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.
Прэм’ер-міністр Ісландыі[правіць | правіць зыходнік]
1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.
На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідарам партыі «Сацыял-дэмакратычны альянс».
Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальную арыентацыю.
Зноскі
- ↑ Johanna Sigurdardottir // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jóhanna Sigurðardóttir // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #105135756X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёхана Сігюрдардоцір
- Афіцыйная біяграфія
|