Сігмундур Давід Гунлаўгсан
| Сігмундур Давід Гунлаўгсан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісл.: Sigmundur Davíð Gunnlaugsson | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ёхана Сігюрдардоцір | ||||||
| Пераемнік | Сігюрдзюр Інгэ Ёўхансан[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 сакавіка 1975[1][2] (51 год) |
||||||
| Бацька | Гунлаўгур Магнус Сігмундсан[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | sigmundurdavid.is (ісл.) | ||||||
Сігмундур Давід Гунлаўгсан (ісл.: Sigmundur Davíð Gunnlaugsson, нар. 12 сакавіка 1975 г., Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр з мая 2013 года па красавік 2016 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сігмундур Давід Гунлаўгсан нарадзіўся ў Рэйк’явіку. Яго бацька неаднаразова абіраўся ў альтынг, працаваў у розных краінах як прадстаўнік ісландскай авіякампаніі. З 1982 па 1985 г. Сігмундур жыў у Вашынгтоне, дзе яго бацька працаваў у Сусветным банку. Пасля заканчэння школы ён з 1995 года вучыўся ва Універсітэце Ісландыі, дзе вывучаў эканоміку. На практыцы працаваў у Маскве і Капенгагене. Сканчаў вучобу ў Оксфардзе. З 2000 па 2007 працаваў журналістам на дзяржаўнай радыёстанцыі RUV.
Пасля паразы Прагрэсіўнай партыі на парламенцкіх выбарах у 2009 годзе Сігмундур Давід Гунлаўгсан узначаліў гэтую партыю. Быў абраны ў альтынг па акрузе Паўночны Рэйк’явік. На выбарах у красавіку 2013 года Прагрэсіўная партыя апынулася ў лідарах у парламенце. Столькі ж дэпутатаў атрымала і Партыя незалежнасці. Прэзідэнт Ісландыі Олафур Рагнар Грымсан 30 красавіка 2013 г даў Сігмундуру мандат на фармаванне ўрада.
Зноскі
- ↑ Sigmundur Davíð Gunnlaugsson // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sigmundur David Gunnlaugsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://vefsafn.is/is/20090509111651/www.amx.is/stjornmal/1816/