Хальдар Аўсгрымсан
Выгляд
Ха́льдар А́ўсгрымсан, ісл.: Halldór Ásgrímsson (8 верасня 1947 — 18 мая 2015) — ісландскі палітык, прэм'ер-міністр Ісландыі з 15 верасня 2004 да 15 чэрвеня 2006, міністр замежных спраў краіны з 23 красавіка 1995 да 15 верасня 2004, лідар Прагрэсіўнай партыі ў 1994—2006.
Член Альтынга ў 1974—1978 і 1979—2003, міністр рыбалоўства ў 1983—1991, юстыцыі і духоўных спраў у 1988—1989, Паўночнага супрацоўніцтва ў 1985—1987 і 1995—1999.
У 2004 змяніў Давіда Одсана на пасадзе прэм'ер-міністра, у 2006 сышоў у адстаўку пасля дрэнных вынікаў, паказаных ПП на муніцыпальных выбарах. З 31 кастрычніка 2006 — генеральны сакратар Савета міністраў Паўночнага савета.
Зноскі
- ↑ а б Halldor Asgrimsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=8 Праверана 3 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.mbl.is/frettir/innlent/2015/05/19/halldor_asgrimsson_latinn_2/
Катэгорыі:
- Прэм’ер-міністры Ісландыі
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Ісландыі
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Рэйк’явіку
- Выпускнікі Бергенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Асобы
- Міністры замежных спраў Ісландыі
- Міністры юстыцыі Ісландыі