Торстэйн Паўльсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Торстэйн Паўльсан
Þorsteinn Pálsson
сцяг
Прэм'ер-міністр Ісландыі
8 ліпеня 1987 — 28 верасня 1988
Папярэднік: Стэйнгрымур Хермансан
Пераемнік: Стэйнгрымур Хермансан
 
Партыя: Партыя незалежнасці
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык, журналіст
Нараджэнне: 29 кастрычніка 1947(1947-10-29)[1] (72 гады)

То́рстэйн Па́ўльсан, ісл.: Þorsteinn Pálsson (29 кастрычніка 1947) — прэм'ер-міністр Ісландыі з 8 ліпеня 1987 да 28 верасня 1988.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Камерцыйны каледж і Ісландскі ўніверсітэт, у 1974 абараніў дысертацыю, атрымаў ступень бакалаўра. Яшчэ ў гады вучобы пачаў займацца журналістыкай. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у штодзённай газеце «Morgunblaðið», а пазней узначаліў рэдакцыю газеты «Vísir».

У 19791987 узначальваў саюз прадпрымальнікаў Ісландыі. У 19831999 быў дэпутатам Альтынга, у 19831991 быў старшынёй Партыі незалежнасці, пасля чаго прайграў Давіду Одсану. У 19851987 займаў пасада міністра фінансаў, у 19911999 — міністр рыбалоўства, юстыцыі і рэлігіі. Затым быў паслом Ісландыі ў Вялікабрытаніі і Даніі. У 20062009 — рэдактар газеты «Fréttablaðið».

Захапляецца рыбалкай, заўзяты аматар тэатра, шмат чытае, захапляецца музыкай. Жанаты, трое дзяцей, жонка — юрыст па прафесіі.

Зноскі

  1. Thorsteinn Palsson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=606


Папярэднік:
Гейр Халгрымсан
Старшыня Партыі незалежнасці
1983–1991
Пераемнік:
Давід Одсан
Папярэднік:
Стэйнгрымур Хермансан
Прэм'ер-міністр Ісландыі
1987–1988
Пераемнік:
Стэйнгрымур Хермансан